ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Пра мінулае і адвечнае
На радзіме помняць Пісьмянкова

Шамякін ці Рэмарк?

Шамякін ці Рэмарк?
Іншыя навіны

Рэйтынгі лепшых беларускіх пісьменнікаў любяць складаць крытыкі і літаратары. Але самых папулярных аўтараў могуць вызначыць толькі чытачы.


Спісы найбольш запатрабаваных класікаў сусветнай літаратуры, беларускіх і расійскіх пісьменнікаў прапануе Надзея Варанцова – загадчыца аддзела па абслугоўванні карыстальнікаў Гомельскай абласной універсальнай бібліятэкі імя У.І. Леніна.

Вядома, для адэкватнай інтэрпрэтацыі гэтых дадзеных патрэбны пэўныя ўдакладненні: у якім аб’ёме прадстаўлена (альбо зусім не прадстаўлена) творчасць розных беларускіх аўтараў, які працэнт узятых кніг складаюць праграмныя творы... Але разгляд нюансаў заняў бы не адну старонку, тым часам як самі рэйтынгі – цікавая інфармацыя для пісьменнікаў і чытачоў.

Існуе меркаванне, што запатрабаванасць бібліятэк зніжаецца, але насуперак усім прагнозам сюды прыходзяць чытачы, якіх цікавіць не толькі віртуальная, але і друкаваная кніга.

Якім паўстае сучасны чытач і што прываблівае яго ў кніжніцы? Каб адказаць на гэтыя пытанні, у бібліятэцы штогод праводзіцца аналіз складу чытачоў і запатрабаваных выданняў. У выніку даследавання за 2014 год атрыманы наступныя звесткі.

Чытачамі абанемента з’яўляюцца каля 8,5 тысячы чалавек. Яны наведваюць бібліятэку ў сярэднім 5-6 разоў на год. Больш актыўнымі чытачамі з’яўляюцца жанчыны – 76 %, мужчыны – 24 %. Аддаюць перавагу чытачы мастацкай літаратуры – 82,4 %.

З сучаснай беларускай літаратуры ў бібліятэцы запатрабаваныя наступныя аўтары:

  • Наталля Батракова
  • Тамара Лісіцкая
  • Анатоль Драздоў
  • Мікалай Чаргінец
  • Васіль Ткачоў
  • Леанід Дранько-Майсюк
  • Андрэй Федарэнка
  • Алесь Марціновіч
  • Кастусь Цвірка
  • Славамір Антановіч
  • Пётр Васючэнка

З беларускай класікі:

  • Іван Шамякін
  • Іван Мележ
  • Уладзімір Караткевіч
  • Максім Танк
  • Ніл Гілевіч
  • Іван Чыгрынаў
  • Раіса Баравікова
  • Рыгор Барадулін
  • Максім Багдановіч
  • Віктар Казько

Рэйтынг запатрабаванасці беларускіх сучасных аўтараў па Гомельскай вобласці:

  • Наталля Батракова
  • Мікалай Чаргінец
  • Тамара Лісіцкая
  • Уладзімір Ліпскі
  • Алесь Жук
  • Уладзімір Гаўрыловіч
  • Анатоль Сульянаў
  • Віктар Праўдзін
  • Андрэй Федарэнка
  • Васіль Ткачоў
  • Людміла Рублеўская

З замежных аўтараў у дзясятку найбольш запатрабаваных уваходзяць:

  • Эрых Марыя Рэмарк
  • Аляксандр Дзюма
  • Уільям Шэкспір
  • Міларад Павіч
  • Джэром Сэлінджэр
  • Джон Фаўлз
  • Бернард Шоу
  • Эрнэст Хэмінгуэй
  • Чарльз Дзікенс
  • Шарлота Брантэ

Рэйтынг запатрабаванасці сучасных расійскіх аўтараў:

  • Андрэй Варонін
  • Фрыдрых Нязнанскі
  • Аляксандра Марыніна
  • Наталля Несцерава
  • Уладзімір Колычаў
  • Вікторыя Платава
  • Аляксандр Зорыч
  • Марына Дзьячэнка
  • Алена Арсеннева
  • Іосіф Гольман

Цікавасць чытачоў выклікаюць найперш раманы – гістарычныя, псіхалагічныя, любоўныя, філасофскія, фантастычныя.

Галоўная група чытачоў бібліятэкі – студэнты ВНУ і вучні сярэдніх агульнаадукацыйных школ – 52,5 %. Моладзь, якая наведвае кніжніцу дзеля адукацыі і самаадукацыі, выдатна карыстаецца найноўшымі тэхналогіямі (web-серверы, электронныя каталогі і г. д.). Сваімі запытамі і зацікаўленасцямі чытачы прыкметна ўплываюць на фарміраванне фонду бібліятэкі.

Крыніца: газета “Літаратура і мастацтва”, 27.03.2015.

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам