ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
“Воіны Садружнасці” – у гасцях у Нацыянальнай бібліятэцы
Ісці на святло лабірынтамі даўніх падзей

Паэтычная споведзь сумлення

Паэтычная споведзь сумлення
Іншыя навіны

З 3 жніўня па 10 верасня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць юбілейная выстаўка “Паэтычная споведзь сумлення”, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Пімена Панчанкі (1917–1995).


Пісьменнік, перакладчык, публіцыст, ганаровы акадэмік НАН Беларусі Пімен Емяльянавіч Панчанка – адзін з найбуйнейшых і, бадай, самых няўрымслівых і неспакойных беларускіх паэтаў XX ст. Яго творчасць адзначана мастакоўскімі шуканнямі, эмоцыямі і страсцямі, імкненнем да вы¬сокіх ідэалаў і сумненнямі ў іх. У сваёй аўтабіяграфіі пісьменнік пісаў: “У наш складаны суровы час сорамна займацца вершаванымі забаўкамі, засядацельскай мітуснёй, корпацца ў мішуры прывіднай славы і дробязных крыўдаў. Для мяне самае каштоўнае ў паэзіі – праўда жыцця, праўда пачуццяў маіх сучаснікаў, чалавечнасць”.

Выдадзеныя ў розныя часы выбраныя творы П. Панчанкі, а таксама кнігі паэзіі “Упэўненасць”, “Шырокі свет”, “І вера, і вернасць, і вечнасць”, “Прылучэнне”, “Горкі жолуд”, “Неспакой”, “Мы з тых беларусаў…” і іншыя, складаючы асноўную частку юбілейнай экспазіцыі, адлюстроўваюць шматгранную творчасць паэта.

Несумненна, цікавасць чытачоў выклікае цыкл вершаў “Іранскі дзённік”, які быў створаны пасля наведвання паэтам Ірана, а таксама паэтычныя зборнікі “Кніга вандраванняў і любові”, “Нью-Йоркскія малюнкі”, “Тысяча небасхілаў” – вынікі паездак ў ЗША і іншыя краіны.

Прадстаўленыя ў экспазіцыі кнігі “На паэтычным небасхіле” і “Высокі бераг” пазнаёмяць наведвальнікаў з публіцыстычнай дзейнасцю Пімена Емяльянавіча. Гэта глыбокія літаратурна-крытычныя артыкулы, эсэ, успаміны пра вядомых пісьменнікаў і падзеі літаратурнага жыцця.

Папулярнасць П. Панчанкі па-за межамі Беларусі відавочная. Пра гэта сведчаць шматлікія пераклады яго твораў на рускую, украінскую, балгарскую, сербскую і іншыя мовы. Са зборнікамі перакладаў таксама можна пазнаёміцца на выстаўцы.

Дапаўняюць экспазіцыю выданні пра жыццёвы і творчы шлях юбіляра.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 16.

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык”, якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам