ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Слова і вобраз
Завершаны праект па перавыданні Слуцкага Евангелля

Не было роўных у Еўропе...

Не было роўных у Еўропе...
Іншыя навіны

7 верасня 2008 года Нацыянальная бібліятэка Беларусі прадставіла ў Барысаве кніжную выстаўку са сваіх фондаў «Не было роўных у Еўропе...», прысвечаную буйнейшай кніжнай калекцыі па эпасе напалеонаўскіх войнаў, сабранай І.Х. Каладзеевым.


Выстаўка была прымеркавана да святкавання XV Дня беларускага пісьменства і прайшла ў Барысаўскай Цэнтральнай раённай бібліятэцы.

Іван Хрысанфавіч Каладзееў, бібліяфіл, памешчык Мінскай губерніі, член-заснавальнік імператарскага ваенна-гістарычнага таварыства, ганаровы член Віцебскай вучонай архіўнай камісіі. У 1890 гг. І.Х. Каладзееў захапіўся гісторыяй напалеонаўскай эпохі, пачаў вывучаць месца пераправы праз р. Бярэзіна і збіраць тэматычную бібліятэку ў сваім доме. Па яго ініцыятыве і на яго сродкі ў 1901 г. былі пастаўлены два помнікі на месцы пераправы праз Бярэзіну «Вялікага войска» ў лістападзе 1812 г. У 1907 г. І.Х. Каладзееў стаў адным з заснавальнікаў Імператарскага Рускага ваенна-гістарычнага таварыства, прымаў удзел у працы Асобага камітэта па арганізацыі Музея 1812 г. у Маскве.

Калекцыя І.Х. Каладзеева ацэньвалася сучаснікамі як адна з буйнейшых у Еуропе: «Самым богатым хранилищем по эпохе Отечественной войны является Новоборисовское собрание книг, рукописей, гравюр, планов и карт помещика Минской губернии Ивана Хрисанфовича Колодеева» (Военский К. Военный сборник. 1904, № 2. С. 193.). Яна налічвала каля 15 тыс. кніг амаль на ўсіх еўрапейскіх мовах. Бібіліятэка была падзелена на рускі і замежны аддзелы. На жаль, быў падрыхтаваны і выдадзены каталог толькі рускамоўнай часткі кнігазбору.

У 1913 г. бібліятэка была часткова перададзена будучаму Музею 1812 г. У маі 1914 г. стацкі дарадца І.Х. Каладзееў памёр, а рэшткі яго калекцыі і асабісты архіў у 1915 г. перайшлі ў дар да Гістарычнага музея ў Маскве. З-за падзей І сусветнай вайны і рэвалюцый 1917 г. Музей 1812 г. так і не быў арганізаваны, а бібліятэка І.Х. Каладзеева пачала дзяліцца паміж рознымі ўстановамі.

У 1926 г. каля 8 тыс. кніг было перададзена ў Мінск у Дзяржаўную бібліятэку БССР. У часы ІІ сусветнай вайны разам з іншымі фондамі бібліятэка Каладзеева была вывезена ў Нямеччыну, адкуль вярнулася не цалкам. Найбольш каштоўныя экзэмпляры зберагаюцца ў НДА кнігазнаўства. Сёння аддзел вядзе выяўленне і перавод ў фонды НДА асобнікаў з гэтага кнігазбору (бібліятэка Каладзеева не мела экслібрыса, таму асобнікі выяўляюцца па ўскосных правененцыях), а таксама навуковае апісанне гэтых кніг. У перспектыве, усе кнігі з былога кнігазбору І.Х. Каладзеева будуць сабраныя ў фондзе НДА кнігазнаўства, што дазволіць навукова апрацаваць дадзеную каштоўную калекцыю. Канчатковым вынікам працы стане стварэнне віртуальнай бібліятэкі І.Х. Каладзеева і падрыхтоўка друкаванага каталога калекцыі.

На выстаўцы прадстаўлены шэраг выданняў, пераважна на рускай і французскай мовах (каля 50 дакументаў). Некаторыя з іх маюць дарчыя надпісы аўтараў І.Х. Каладзееву. Многія кнігі вядомы толькі ў некалькіх экзэмплярах, як, напрыклад, «Мемуары сяржанта Бургоня». Экспазіцыя будзе прэзентавана падчас адкрыцця мемарыяльнай дошкі на будынку Барысаўскай ЦРБ і, несумненна, зацікавіць удзельнікаў і наведвальнікаў мерапрыемства.

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам