ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Не было роўных у Еўропе...
Жывое думак хараство

Завершаны праект па перавыданні Слуцкага Евангелля

Завершаны праект па перавыданні Слуцкага Евангелля
Іншыя навіны

4 верасня ў бібліятэцы ў рамках святкавання 1020-годдзя Хрышчэння Русі і Дня беларускага пісьменства адбылася прэс-канферэнцыя, прысвечаная паспяховаму завяршэнню сумеснага праекта Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і прадпрыемства “Брытыш-Амерыкан Табака Трэйдынг компані” па выпуску тыражу CD-ROM “Слуцкае Евангелле – беларускі рукапіс XVI ст.” і перадачы ў дар калекцыі старадрукаваных кніг XVII–XVIII стст.


Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Нацыянальная бібліятэка Беларусі і “Брытыш-Амерыкан Табака Трэйдынг компані”.

Выданне CD-ROM “Слуцкае Евангелле – беларускі рукапіс XVI ст.” – вынік сумеснага навуковага праекта Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Інстытута мовазнаўства і літаратуразнаўства імя Я. Купалы і Я. Коласа НАН Беларусі па даследаванні, уводзінах у навуковае абарачэнне і забеспячэнні шырокага доступу да адной з нацыянальных праваслаўных святынь Беларусі. Алічбоўка рукапісу, які захоўваецца ў Беларускім экзархаце, была ажыццёўлена па блаславенні Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта. Навуковы праект быў выкананы пры фінансавай падтрымцы Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў НАН Беларусі. Тыраж выйшаў пры фінансавай падтрымцы “Брытыш-Амерыкан Табака Трэйдынг компані”.

У прэс-канферэнцыі прынялі ўдзел начальнік упраўлення ўстаноў культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь В.М. Чэрнік, дырэктар Інстытута мовы і літаратуры імя Я. Коласа і Я. Купалы НАН Беларусі, прафесар, доктар філалагічных навук А.А. Лукашанец, клірык мінскага Свята-Духавага кафедральнага сабора айцец Аляксандр Шымбалёў, дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, прафесар, доктар педагагічных навук Р.С. Матульскі, намеснік дырэктара па навуковай рабоце і сувязях з грамадскасцю Л.Г. Кірухіна і начальнік аддзела па карпаратыўных сувязях “Брытыш-Амерыкан Табака Трэйдынг компані” С.М. Буры.

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

22–28 красавіка 1944 года. 19 тыдняў да вызвалення

23 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам