ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
“З друкарні пана Марціна Кухты”
Пісаць для дзяцей – адказна

Надвор'е, клімат, паветра і вада: назіранні за планетай для бяспечнай і шчаслівай будучыні

Надвор'е, клімат, паветра і вада: назіранні за планетай для бяспечнай і шчаслівай будучыні
Іншыя навіны

З 12 сакавіка па 13 красавіка ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта выстаўка, прысвечаная Сусветнаму метэаралагічнаму дню і 65-годдзю Сусветнай метэаралагічнай арганізацыі.


Сусветны метэаралагічны дзень штогод святкуецца 23 сакавіка пачынаючы з 1961 г. Дата выбрана не выпадкова – у гэты дзень у 1950 г. уступіла ў сілу Канвенцыя, у адпаведнасці з якой была створана Сусветная метэаралагічная арганізацыя (СМА).

СМА бярэ свой пачатак ад Міжнароднай метэаралагічнай арганізацыі (ММА), якая была заснавана ў 1873 г. Арганізацыя з’яўляецца спецыялізаванай установай ААН і аўтарытэтнай крыніцай інфармацыі па пытаннях стану і паводзін атмасферы Зямлі, яе ўзаемадзеяння з акіянамі, утвараемага клімату і ўзнікаючага размеркавання водных рэсурсаў. Склад арганізацыі налічвае 185 краін-членаў і 6 тэрыторый (па стане на 1 студзеня 2015 г.).

Інфармацыя пра надвор’е, клімат і ваду з’яўляецца жыццёва важнай для сацыяльна-эканамічнай дзейнасці чалавецтва. Метэаралагічныя і гідралагічныя прагнозы выкарыстоўваюцца для павышэння вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі, кіравання воднымі рэсурсамі, для барацьбы супраць апустыньвання, падтрымання бяспечных і эфектыўных перавозак, кантролю забруджванняў, аператыўнага планавання вытворчасці і размеркавання электраэнергіі. Ад кампетэнтнай і зладжанай работы метэаролагаў шмат у чым залежыць стабільнае функцыянаванне цэлых галін эканомікі і прамысловасці, а таксама прадухіленне небяспекі і своечасовая абарона насельніцтва ад наступстваў стыхійных бедстваў, паколькі звыш 80 % усіх стыхійных бедстваў звязаны з надвор’ем.

Надвор’е, клімат і водны цыкл не ведаюць дзяржаўных меж, міжнароднае супрацоўніцтва ў глабальным маштабе з’яўляецца надзвычай важным для развіцця метэаралогіі і аператыўнай гідралогіі. Усе краіны зацікаўлены ў атрыманні інфармацыі пра метэаралагічныя параметры, так як для дакладнага прагнозу надвор’я ў асобнай краіне неабходная інфармацыя з усяго зямнога шара. СМА заахвочвае міжнароднае супрацоўніцтва ў стварэнні сетак для ажыццяўлення метэаралагічных, кліматалагічных, гідралагічных і геафізічных назіранняў, а таксама для абмену адпаведнымі дадзенымі і для іх апрацоўкі і стандартызацыі. Яна таксама ўмацоўвае ўзаемадзеянне паміж нацыянальнымі метэаралагічнымі і гідралагічнымі службамі і спрыяе прымяненню метэаралогіі ў дзяржаўных метэаралагічных службах, сельскай гаспадарцы, авіяцыі, суднаходстве, навакольным асяроддзі, водных аспектах і для змякчэння наступстваў стыхійных бедстваў.

Кожны год СМА святкуе Сусветны метэаралагічны дзень пад вызначаным дэвізам, надаючы асаблівую ўвагу пэўнай і актуальнай на дадзены момант тэме. Дэвіз Сусветнага метэаралагічнага дня ў 2015 годзе – “Веды пра клімат як аснова для дзеянняў па клімаце”. Тэма як ніколі раней своечасовая, паколькі змена клімату датычыцца нас усіх. Яна закранае практычна ўсе сацыяльна-эканамічныя галіны: ад сельскай гаспадаркі да турызму, ад інфраструктуры да аховы здароўя. Яна адбіваецца на стратэгічных рэсурсах, такіх як вада, харч і энергія. Яна запавольвае і нават ставіць пад пагрозу ўстойлівае развіццё. Таму сёння міжнародная супольнасць рухаецца ў напрамку прыняцця смелых рашэнняў і буйнамаштабных рашучых мер па барацьбе супраць змены клімату.

На выстаўцы прадстаўлена звыш 60 дакументаў на рускай і англійскай мовах: кнігі, брашуры, мімеаграфаваныя матэрыялы, перыядычныя выданні.

Экспазіцыя складаецца з наступных тэматычных раздзелаў:

  • Метэаралогія – навука аб атмасферы Зямлі.
  • Сучасныя сістэмы назіранняў за надвор’ем.
  • СМА – 65 гадоў службы ў інтарэсах бяспекі і дабрабыту.
  • Міжнародныя намаганні па маніторынгу і абароне навакольнага асяроддзя.
  • Змена клімату і кіраванне воднымі рэсурсамі.

Выстаўка прызначана для спецыялістаў у галіне метэаралогіі, гідралогіі, экалогіі, геафізічных навук, студэнтаў і выкладчыкаў, навуковых работнікаў, а таксама ўсіх, хто цікавіцца пытаннямі змены клімату і аховы навакольнага асяроддзя.

Карысныя спасылкі

Навіны

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам