ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Адкрыты тэставы доступ да ЭБС “BOOK.RU”
Надвор'е, клімат, паветра і вада: назіранні за планетай для бяспечнай і шчаслівай будучыні

“З друкарні пана Марціна Кухты”

“З друкарні пана Марціна Кухты”
Іншыя навіны

З 12 сакавіка ў музеі кнігі працуе выстаўка, прымеркаваная да 140-годдзя з дня нараджэння друкара Марціна Кухты.


Марцін Кухта (літ. Martynas Kukta; 1875–1956) – друкар, выдавец кніг на беларускай, рускай, польскай і літоўскай мовах.

У 1904–1906 гг. быў загадчыкам першай літоўскай друкарні ў Вільні (разам з П. Вілейшысам). У 1906 г. Марцін Кухта заснаваў у Вільні друкарню з правам выпускаць кнігі, газеты і часопісы на еўрапейскіх мовах, якая праіснавала да 1918 г. З яго друкарняй супрацоўнічалі такія беларускія выдавецкія суполкі, як “Наша ніва”, “Наша хата”, “Палачанін”, “Беларускае выдавецкае таварыства”.

Вядома не менш за 60 кніжных выданняў на беларускай мове, якія надрукаваў Марцін Кухта ў 1906–1915 гг. Асноўную кніжную прадукцыю друкарні складалі творы мастацкай літаратуры Ф. Багушэвіча, М. Багдановіча, Я. Коласа, Цёткі, К. Буйло і іншых беларускіх пісьменнікаў, кнігі па літаратуразнаўстве, перакладная літаратура, фальклорныя зборнікі песень і казак, беларускія календары, этнаграфічныя матэрыялы, лінгвістычныя даследаванні, сельскагаспадарчыя і медыцынскія выданні. Выпускаліся выданні на польскай мове, а таксама значная колькасць (звыш 300 да 1914 г.) літоўскіх кніг, брашур, літоўскіх перыядычных выданняў (газеты “Balsas”, “Lietuvis”, “Lietuvos aidas”, “Lietuvos žinios”, “Viltis”, часопісы “Garsas”, “Lietuvių tauta”, “Šviesa” і інш.).

На выстаўцы экспануюцца віленскія выданні пачатку ХХ ст. з фонду Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, надрукаваныя Марцінам Кухтам кірыліцай і лацінкай. Сярод іх арыгіналы першых нумароў газеты “Наша ніва”, першыя арыгінальныя выданні “Беларускага календара” (1910–1914), адзіны прыжыццёвы зборнік М. Багдановіча “Вянок” з аўтографам аўтара (1913), выданні твораў Я. Коласа “Родныя з’явы” (1914), Я. Купалы “А хто там ідзе?” (1910), К. Буйло “Курганная кветка” (1914), М. Гарэцкага “Рунь” (1914), беларускія падручнікі “Кароткая гісторыя Беларусі” (1910) В. Ластоўскага, “Беларуская граматыка для школ” (1918) Б. Тарашкевіча, “Pieršaja čytanka: knižyca dla biełaruskich dzietak dziela nawuki čytańnia” (1916), “Siejbit: druhaja, paśla łementara, čytanka dla pačatkowych škoł” (1918) і інш.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 25 85.

   

Навіны

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам