ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Ёга для міру і гармоніі
Вынікі ХХVII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

Музыка падсвядомасці

Музыка падсвядомасці
Іншыя навіны

З 12 чэрвеня па 17 ліпеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305) праходзіць выстаўка “Музыка падсвядомасці”, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння сусветна вядомага рускага кампазітара і педагога Галіны Іванаўны Уствольскай (1919–2006).

Займацца музыкай Галіна Уствольская пачала ў сямігадовым узросце. У 1947 г. скончыла Ленінградскую кансерваторыю па класе кампазіцыі (вучылася ў Д.Д. Шастаковіча), праз тры гады – аспірантуру. З 1948 г. на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў выкладала кампазіцыю ў музычным вучылішчы пры кансерваторыі. У сваёй творчасці была незалежная і занадта патрабавальная.

Каталог твораў, складзены аўтарам, невялікі і ўключае ў сябе 5 сімфоній, 6 санат і 12 прэлюдый для фартэпіяна, 3 кампазіцыі для рознага складу інструментаў, сюіты, быліну “Сон Сцяпана Разіна”, сімфанічныя паэмы “Агні ў стэпе”, “Подзвіг героя” і актэт. Аднак кожны з гэтых твораў вынашаны і выпакутаваны ў глыбіні ўнутранага свету вялікага і непаўторнага мастака.

Прыхільнікі Галіны Уствольскай у Расіі і за мяжой лічаць яе творчасць узорам духоўнай незалежнасці і шануюць яе музыку за выключна высокую ступень напружанасці, канцэнтравання, апантанасці выказвання. У 1992 годзе Г.І. Уствольская стала лаўрэатам Хайдэльбергскай прэміі за дасягненні ў галіне мастацтва, а ў 1993 годзе названа Чалавекам года.

На выстаўцы прадстаўлены ноты твораў кампазітара, а таксама фонадакументы: канцэрт до мінор для фартэпіяна з аркестрам у выкананні Юрыя Серабракова, дзіцячая сюіта для сімфанічнага аркестра, саната № 3 для фартэпіяна і актэт для рознага складу інструментаў.

Дапаўняюць экспазіцыю кнігі і артыкулы пра творчасць Галіны Іванаўны Уствольскай.


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 52.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Навіны

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам