ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Фарміраванне бібліяграфічных запісаў у фармаце BELMARC
Фартэпіянныя ансамблі

Моцарт жывапісу

Моцарт жывапісу
Іншыя навіны

З 2 снежня па 3 студзеня ў зале выяўленчых і відэадакументаў (пам. 307) праходзіць выстаўка “Моцарт жывапісу”, прысвечаная 150-годдзю з дня нараджэння рускага жывапісца, прадстаўніка імпрэсіянізму К.А. Каровіна (1861–1939).


Першы вопыт імпрэсіянізму ў рускім жывапісе звязаны з імем Каровіна – мастака, які належаў да бліскучай плеяды майстроў рубяжа XIX–XX ст.

З 1875 па 1886 г. Канстанцін Аляксеевіч вучыўся ў Маскоўскім вучылішчы жывапісу, разьбярства і дойлідства ў А.К. Саўрасава і В.Д. Паленава. Важным для эвалюцыі мастацкай мовы маладога майстра стаў напісаны ў 1883 г. “Партрэт харысткі”, прадстаўлены ў экспазіцыі. У сваім метадзе жывапісу мастак не надаваў спецыяльнага значэння кампазіцыйнай пабудове, галоўную ўвагу ўдзяляючы пошуку колеравых адносін (“За гарбатным сталом”, 1888; “Настуркі”, 1888).

Адзін з раздзелаў выстаўкі прысвечаны падарожжам майстра па Італіі, Францыі, Іспаніі. Створаная падчас паездкі ў Валенсію карціна “Каля балкона. Іспанкі Леанора і Ампара” (1888–1889) стала сведчаннем жывапіснага майстэрства Каровіна. Праз 11 гадоў гэтая карціна прынесла яму залаты медаль у Парыжы.

Лёсавызначальнай стала сустрэча К.А. Каровіна ў 1884 г. з С.І. Мамантавым, які запрасіў яго стаць мастаком Маскоўскай прыватнай оперы, што належала фабрыканту і мецэнату. На працягу 14 гадоў мастак ствараў для яе дэкарацыі. З 1910 г. Каровін – галоўны дэкаратар Імператарскіх тэатраў. Мастак выканаў цэлы шэраг эскізаў да дэкарацый і касцюмаў для оперы. З некаторымі з іх можна таксама азнаёміцца на экспазіцыі.

У 1900 г. за афармленне рускага павільёна на Сусветнай выстаўцы ў Парыжы Канстанцін Аляксеевіч атрымаў 11 медалёў, а французскі ўрад узнагародзіў яго ордэнам Ганаровага легіёна.

Спачатку актыўны ўдзельнік культурных пераўтварэнняў, распачатых пасля 1917 г., Каровін досыць хутка адышоў ад мастацкага жыцця новай краіны. Развітальнай стала арганізаваная І.Э. Грабаром вялікая персанальная выстаўка мастака ў Траццякоўскай галерэі ў 1923 г. Неўзабаве ён эмігрыраваў у Парыж, дзе жыў успамінамі пра Расію, а яго настальгічныя пачуцці знаходзілі выхад у літаратурнай творчасці.

Усяго на выстаўцы прадстаўлена звыш 120 дакументаў. Гэта не толькі мастацкія альбомы, кнігі, артыкулы, рэпрадукцыі, паштоўкі, але і літаратурная спадчына мастака-эмігранта.

Экспазіцыя разлічана на ўсе катэгорыі чытачоў, якія цікавяцца творчасцю Канстанціна Аляксеевіча Каровіна.

Кантактны тэлефон: 293-27-58.

 

Навіны

Краязнаўчыя рэсурсы публічных бібліятэк на віртуальнай пляцоўцы НББ

27 Ліс 2020

24–25 лістапада ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі для бібліятэк Гродзенскай, Мінскай і Магілёўскай абласцей прайшлі навучальныя мерапрыемствы, якія закрылі серыю вебінараў, прысвечаных краязнаўчым інфармацыйным рэсурсам публічных бібліятэк.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Больш, чым пісьменнік: адкрылася выстаўка “Княства вобразаў і слоў” (+ відэа)

26 Ліс 2020

26 лістапада а 17-й гадзіне ў галерэі “Мабільная” (3-ці паверх) адбылося адкрыццё выстаўкі “Княства вобразаў і слоў”. Экспазіцыя прымеркавана да 90-годдзя з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Сямёнавіча Караткевіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У бібліятэцы прайшло пасяджэнне калегій міністэрстваў культуры Беларусі і Расіі

27 Ліс 2020

26 лістапада ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылося сумеснае пасяджэнне калегій Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Міністэрства культуры Расійскай Федэрацыі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

#BelBookChallenge 2020 – на старт!

27 Ліс 2020

Калі вы даўно хацелі бліжэй пазнаёміцца з сучаснай беларускай літаратурай, але Сусвет усё ніяк не падаваў вам знак, то – вось ён! З 26 лістапада па 6 лютага ў гонар 90-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча Нацыянальная бібліятэка запускае кніжны чэлендж. Кіньце кніжны выклік самому сабе!

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Віншуем: генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі абраны прэзідэнтам Бібліятэчнай асамблеі Еўразіі!

25 Ліс 2020

25 лістапада на XXIV Агульным сходзе членаў некамерцыйнага партнёрства “Бібліятэчная асамблея Еўразіі” (БАЕ) прайшлі выбары прэзідэнта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

111