ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Сустрэча прэзідэнта з творчай моладдзю
Моцарт жывапісу

Фарміраванне бібліяграфічных запісаў у фармаце BELMARC

Фарміраванне бібліяграфічных  запісаў у фармаце BELMARC
Іншыя навіны

З 29 лістапада ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі праходзіць чатырохдзённы тэматычны семінар “Фарміраванне бібліяграфічных запісаў у фармаце BELMARC”.


У мерапрыемстве бяруць удзел вядучыя спецыялісты бібліятэк ВНУ з розных рэгіёнаў нашай краіны.

Супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі і навукова-вытворчай фірмы “ІНЕАК” знаёмяць удзельнікаў з тэхналогіяй стварэння машыначытаемай бібліяграфічнай прадукцыі, механізмам работы са Зводным электронным каталогам, праводзяць практычныя заняткі па фарміраванні бібліяграфічных запісаў на розныя віды дакументаў.

У рамках семінара таксама будзе арганізаваны круглы стол па абмеркаванні праблем, якія ўзнікаюць у рабоце каталагізатараў.

 

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам