ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
“Бе-La-Русь”
STRIKE! Мы зноў на п’едэстале гонару!

Моладзь свету: дыялог і ўзаемаразуменне

Моладзь свету: дыялог і ўзаемаразуменне
Іншыя навіны

З 1 жніўня па 7 верасня ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная выстаўка “Моладзь свету: дыялог і ўзаемаразуменне", прысвечаная Міжнароднаму дню моладзі.


Гэты Дзень быў заснаваны Генеральнай Асамблеяй ААН 17 снежня 1999 года (рэзалюцыя 54/120) і штогод адзначаецца 12 жніўня пачынаючы з 2000 года. Свята ўстаноўлена па прапанове Сусветнай канферэнцыі міністраў па справах моладзі, якая адбылася ў Лісабоне ў жніўні 1998 года.

Сёння ў свеце амаль 3 мільярды жыхароў ва ўзросце да 25 гадоў, хоць малады ўзрост пастаянна рухаецца да павелічэння. Моладзь як будучыня нацыі ва ўсе часы ўяўляла сабой асобую каштоўнасць для грамадства. Яна займае важнае месца ў сацыяльных адносінах, вытворчасці матэрыяльных і духоўных прадуктаў. Усе дзяржавы – члены ААН прызнаюць, што маладое пакаленне з’яўляецца рэзервам для развіцця, станоўчых сацыяльных змен і тэхналагічных інавацый. Ідэалы, энергічнасць і шырыня поглядаў моладзі іграюць цэнтральную ролю падчас пастаяннага ўдасканалення іх грамадства.

Аднак сёння моладзь сутыкаецца з мноствам праблем, звязаных з атрыманнем годнай работы і аплаты працы, пошукам жылля, забеспячэннем паўсядзённых патрэб, клопатам пра здароўе. Па даных ААН, каля 60 % маладых людзей у рэгіёнах, якія развіваюцца, не працуюць і не вучацца або перабіваюцца выпадковымі заробкамі. Каля 515 мільёнаў падлеткаў і маладых людзей ва ўзросце ад 15 да 24 гадоў жывуць менш як на два долары ў дзень. У 2013 годзе беспрацоўнымі былі 73,4 мільёна маладых людзей (каля 36 % з 202 мільёнаў беспрацоўных ва ўсім свеце). Штодня 7 000 маладых людзей заражаюцца СНІДам.

Усведамляючы ўсю важнасць праблем і задач, што стаяць перад моладдзю, Арганізацыя Аб’яднаных Нацый накіроўвае ўсе свае намаганні на эфектыўнае іх рашэнне на глабальным, рэгіянальным і нацыянальным узроўнях.

У снежні 1995 года Генеральная Асамблея прыняла Сусветную праграму дзеянняў, якая датычыцца моладзі, а ў снежні 2007 года Праграма была пашырана (рэзалюцыя 62/126). Цяпер яна іграе ключавую ролю ў развіцці моладзі. У ёй пазначаны меры па ўзмацненні дзейнасці дзяржаў адносна маладога пакалення, а таксама крокі па паляпшэнні якасці і пашырэнні круга магчымасцей, даступных маладым людзям, для таго каб прымаць непасрэдны, эфектыўны і канструктыўны ўдзел у жыцці грамадства.

Праграма дзеянняў ахоплівае 15 кірункаў: адукацыя, занятасць, голад і галеча, ахова здароўя, навакольнае асяроддзе, злоўжыванне наркатычнымі сродкамі, злачыннасць сярод непаўналетніх, арганізацыя вольнага часу, дзяўчаты і маладыя жанчыны, паўнапраўны і эфектыўны ўдзел моладзі ў жыцці грамадства і працэсе прыняцця рашэнняў, глабалізацыя, інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі, ВІЧ/СНІД, узброеныя канфлікты, пытанні адносін паміж пакаленнямі.

Міжнародны дзень моладзі – гэта добрая магчымасць яшчэ раз звярнуць увагу сусветнага супольніцтва на праблемы і задачы, якія стаяць перад маладымі людзьмі, вітаць іх дасягненні і садзейнічаць іх удзелу ва ўсіх сферах жыцця грамадства.

Прапанаваная тэматычная выстаўка раскрывае сацыяльныя, культурныя, эканамічныя і палітычныя аспекты становішча моладзі ў сучасным грамадстве. У экспазіцыі прадстаўлена звыш 80 выданняў, у ліку якіх публікацыі замежных і айчынных аўтараў, дакументы міжнародных арганізацый на рускай, англійскай, французскай і нямецкай мовах.

Выстаўка змяшчае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Моладзь у сучасным свеце.
  • Міжнародныя прававыя дакументы і праграмы, якія датычацца моладзі.
  • Адукацыя моладзі.
  • Моладзь і рынак працы.
  • Здароўе моладзі.
  • Дзяржаўная маладзёжная палітыка Рэспублікі Беларусь.

Экспазіцыя будзе цікавая выкладчыкам, навуковым работнікам, аспірантам, студэнтам, а таксама ўсім, хто цікавіцца пытаннямі маладзёжнай палітыкі ў нашай краіне і свеце.

Спіс літаратуры

Карысныя спасылкі

Асноўныя дакументы

   

Навіны

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам