ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Падарунак для першадрукара
Моладзь свету: дыялог і ўзаемаразуменне

“Бе-La-Русь”

“Бе-La-Русь”
Іншыя навіны

Міжнародны маладзёжны лагер “Бе-La-Русь” больш за два дзесяцігоддзі праходзіць у канцы ліпеня на стыку граніц Беларусі, Латвіі і Расіі.


Ідэйным натхняльнікам праекта выступаюць грамадскае аб'яднанне “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”, грамадскае аб'яднанне “Саюз за прагрэс моладзі Латвіі” і агульнарасійская грамадская арганізацыя “Расійскі саюз моладзі”.

У назве лагера, якая складаецца з першых складоў назваў трох краін, заключана ідэя адзінства моладзі памежных дзяржаў. Кожны год яго “гаспадыняй” становіцца адна з трох маладзёжных арганізацый – заснавальніц ММЛ “Бе-La-Русь”.

Палатачны лагер ужо многія гады размяшчаецца на гасціннай паляне, побач з Курганам Дружбы ў Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці, насыпаным у 1959 годзе ў памяць пра баявую садружнасць партызан Беларусі, Расіі і Латвіі.

Міжнародны маладзёжны лагер “Бе-La-Русь” па традыцыі збірае самых ініцыятыўных, спартыўных і творчых юнакоў і дзяўчат, якіх не палохаюць адлегласці, межы, спякота і нават праліўны дождж. Сёлета ў ім пабывалі члены пярвічнай арганізацыі БРСМ Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вішнеўская Аляксандра і Баўтрук Алена.

Кожны год арганізатары вызначаюць тэму лагера, у рамках якой праводзяцца спаборніцтвы ў розных творчых і спартыўных конкурсах.

Любая вялікая і сур'ёзная справа мае свае традыцыі, якія ўмацоўваюцца і памнажаюцца. Самыя запамінальныя і вясёлыя – пасвячэнне навічкоў (або “вадохрышча”) дубовымі галінкамі, экстравагантныя калядкі латышскіх сяброў, развітальны “агульны круг” і яшчэ многае іншае.

“Бе-Lа-Русы” апладысментамі сустракалі і праводзілі ганаровых гасцей лагера – легендарнага Уладзіміра Мулявіна і “Пясняроў”, амерыканскага рок-спевака Ціма Стронга, групы “Манга-Манга”, “Тоні Воткінс Смоўк брэйкерс”, “Мамулькі-Бэнд” і іншых.

У лагеры былі і ёсць свае героі, а таксама ветэраны і навічкі. За гэтыя гады незабыўныя дні правялі тут тысячы маладых людзей з Беларусі, Латвіі, Расіі, а таксама прадстаўнікі моладзі іншых краін.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам