ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Спыненае імгненне. Асобы
Дзень ведаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

Мінск XXI стагоддзя

Мінск XXI стагоддзя
Іншыя Навіны

З 2 верасня па 10 кастрычніка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (2-гі паверх, кальцавы калідор) ладзіцца кніжная выстаўка “Мінск XXI стагоддзя”, прымеркаваная да Дня горада (10 верасня).


Амаль тысячагадовую гісторыю мае сталіца Рэспублікі Беларусь – горад Мінск. Сёння ён займае годнае месца сярод вядучых гарадоў Еўропы і свету. Але ці добра ведаюць яго жыхары рэспублікі, у тым ліку мінчане? Раскрыць невядомыя старонкі жыцця горада, адчуць подых мінулых стагоддзяў і рытм сённяшняга часу, нарэшце, убачыць сталіцу-прыгажуню дапаможа прапанаваная святочная экспазіцыя.

Кніжная выстаўка запрашае адправіцца ў падарожжа па цэнтры сталіцы, пазнаёміцца з галоўнымі вуліцамі і плошчамі, архітэктурнымі збудаваннямі, манументальнымі помнікамі. Падарожжа будзе не толькі ў прасторы, але і ў часе, каб даведацца, як фарміраваўся горад, што было і што ёсць, што страчана і што набыта.

Структурна выстаўка мае чатыры часткі. У раздзелах Духоўнае жыццё Мінска і Горад ведаў сабраны кнігі пра дзяржаўныя тэатры, музеі і вядучыя навучальныя ўстановы сталіцы.

Пра найбольш значныя міжнародныя выстаўкі і дзелавыя форумы, а таксама прадпрыемствы горада апавядаюць раздзелы Цэнтр міжнародных камунікацый і Прамысловы і дзелавы цэнтр краіны.

У экспазіцыю ўключаны каля 150 выданняў па гісторыі і сённяшнім стане сталіцы: альбомы, турыстычныя буклеты, брашуры, выяўленчыя дакументы.

Кантактныя тэлефоны: 293-28-86, 293-29-80.

Увага! У чытальных залах арганізаваны доступ да поўных спісаў літаратуры, прадстаўленай на ўсіх кніжных выстаўках, якія ладзяцца ў бібліятэцы.

   

Навіны

Зала дакументаў па мастацтве прапануе: рубрыка “Паштоўкі і плакаты з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі”

22 Вер 2024

Кожны дзень, праходзячы па калідорах бібліятэкі, мы і нашы чытачы любуемся творамі беларускіх жывапісцаў, скульптараў, майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Зала дакументаў па мастацтве прапануе...

У бібліятэцы абмеркавалі міжнародныя стандарты і выбарчы працэс

20 Вер 2024

19–20 верасня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Міжнародныя стандарты і выбарчы працэс: вопыт і перспектывы развіцця”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“«Песняры»: малітва галасоў і сэрцаў”: бібліятэка стварае новы віртуальны праект

20 Вер 2024

У гэтым годзе адзначаецца 55-годдзе з часу заснавання Беларускага дзяржаўнага ансамбля “Песняры” – легендарнага гурта, любімага мільёнамі слухачоў у розных краінах свету.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“На ўсходзе сонца”: заключны фільм кінатрылогіі “Доўгія вёрсты вайны”

19 Вер 2024

18 верасня зала дакументаў па мастацтве (пам. 306) у чарговы раз стала месцам прыцягнення прыхільнікаў творчасці Васіля Быкава і экранізацый яго глыбокіх твораў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Кніга – лепшы падарунак

19 Вер 2024

Напярэдадні святкавання Дня бібліятэк у рамках дабрачыннай акцыі “Год якасці: фарміруем фонды разам”, якая праводзіцца з мэтай дакамплектавання фондаў бібліятэк краіны, супрацоўнікі аддзела камплектавання фондаў на працягу ўсяго святочнага тыдня наведвалі бібліятэкі Рэспублікі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам