З 3 мая па 29 чэрвеня ў зале перыядычных выданняў (пам. 106) арганізавана тэматычная выстаўка “Мая сям'я – мой гонар!”.
Першая калыска, першая школа жыцця чалавека – гэта сям’я. У сістэме каштоўнасцей чалавека яна займае адну з лідзіруючых пазіцый. Прыярытэтам нашай дзяржавы з’яўляецца адраджэнне і развіццё каштоўнасці сям’і, яе шматдзетнасці. У прадстаўленых на выстаўцы артыкулах з перыядычных выданняў “Сацыяльна-педагагічная праца", “Адукацыя і выхаванне”, “Главный бухгалтер”, “Звязда”, “Народная газета”, расказваецца пра тую сацыяльную дапамогу, якую аказваюць сям’і дзяржава, а таксама розныя ўстановы і арганізацыі.
Сям’я паступова відазмяняецца і напаўняецца новым зместам пад уплывам працэсаў, якія адбываюцца ў грамадстве. Публікацыі часопісаў “Гуманітарна-эканамічны веснік”, “Народная асвета”, “Праблемы выхавання”, “Планета – семья", якія дэманструюцца на экспазіцыі, акцэнтуюць увагу на актуальных пытаннях фарміравання каштоўнасці сямейнага ладу жыцця ў маладзёжным асяроддзі, вывучэнні ролі сям’і ў рэалізацыі сацыяльнай актыўнасці дарослага чалавека і інш.
Матэрыялы выстаўкі закранаюць пытанні сістэматычнай і кваліфікаванай падтрымкі сям’і з боку адукацыйных устаноў. Артыкулы прадстаўлены з часопісаў “Пачатковая школа”, “Минская школа сегодня”, “Воспитание школьников” і інш.
Усяго экспазіцыя налічвае звыш 40 перыядычных выданняў.
Кантактны тэлефон: (+ 375-17) 293-25-87.