ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
“Цікава пачытаць”: кніга “Юра, Лёша и жители планеты Весёлая”
І кнігі святкуюць юбілеі

Мастак – сама прырода: садова-паркавае мастацтва

Мастак – сама прырода: садова-паркавае мастацтва
Іншыя Навіны

Кніжна-ілюстрацыйная выстава выяўленчых выданняў “Мастак – сама прырода: садова-паркавае мастацтва” праходзіць з 16 чэрвеня па 20 жніўня ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Не то, что мните вы, природа:
Не слепок, не бездушный лик –
В ней есть душа, в ней есть свобода,
В ней есть любовь, в ней есть язык.
Фёдар Цютчаў

Садова-паркавае мастацтва – адзін з найбольш складаных і шматгранных відаў мастацтва, своеасаблівае злучэнне садаводства, архітэктуры, скульптуры, жывапісу, паэзіі, рэлігіі, філасофіі... Майстэрства стварэння садоў бярэ пачатак у старажытных часах: вісячыя сады Вавілона, сады Персіі, Егіпта, Кітая, маўрытанскія сады Іспаніі, сярэднявечныя арабскія сады...

Высокага развіцця садовае мастацтва дасягнула ў эпоху Адраджэння, калі італьянскі архітэктар Джакама Бароцы ды Віньёла распрацаваў першую ў гісторыі канцэпцыю рэгулярнага саду. Сапраўдны росквіт садова-паркавага мастацтва прыйшоўся на перыяд барока і класіцызму дзякуючы найвялікшаму садоваму архітэктару XVII стагоддзя Андрэ Ленотру, які стаяў на чале стварэння і рэканструкцыі знакамітых каралеўскіх садоў Францыі. Цікава, што ў кожную эпоху сад падкрэсліваў яднанне чалавека з прыродай і, нібы люстэрка, паказваў свет і яго змены, уменні і дасягненні людзей, развіццё тэхналогій, навукі, культуры. Адзінокія, забаўляльныя, экзатычныя, ідылічныя, парадныя сады знакамітых палацаў з іх алеямі і альтанкамі, фантанамі і скульптурамі, мастамі і гротамі ствараліся таленавітымі майстрамі розных краін і эпох.

У нашы дні існуе мноства прыёмаў стварэння садоў і паркаў: камбінаваныя канструкцыі, жывыя загарадзі, тапіярныя фігуры з раслін, дрэвы, пасаджаныя пад нахілам. Спецыялісты па ландшафтным дызайне ствараюць садовыя кампазіцыі ў англійскім, галандскім, альпійскім, кітайскім, японскім, міжземнаморскім стылях. Аднак па-ранейшаму пераважаюць рэгулярныя (геаметрычныя) і пейзажныя паркі, якія імітуюць натуральны прыродны ландшафт.

Кнігі і альбомы з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі, пачынаючы з выданняў 1950-х гадоў да самых сучасных, дэманструюць найбольш вядомыя сады і паркі свету. Сярод іх англійскія і італьянскія паркі, знакамітыя сады і парк Версаля, сад Цюільры, Люксембургскі сад (Францыя), парк Сан-Сусі ў Патсдаме (Германія), парк Шонбрун (Аўстрыя), сады Альгамбры ў Гранадзе і парк Гуэль архітэктара Антоніа Гаўдзі ў Барселоне (Іспанія), парк і сады Пецяргофа, Аляксандраўскі парк у Царскім сяле (Расія). Выклікаюць цікавасць фатаграфіі і кнігі аб уладкаванні паркаў Польшчы, Латвіі, Чэхіі, Грузіі, Азербайджана. Варта ўбачыць фатаграфіі садоў Карэі, Кітая, Японіі – прыклады пейзажных паркаў, якія захоўваюць непаўторную натуральнасць прыроды і дазваляюць адчуць гармонію з ёй.

Значная частка экспазіцыі прысвечана садова-паркаваму мастацтву Беларусі: прыцягнуць увагу матэрыялы аб парку “Альба” ў Нясвіжы, які фарміраваўся як летняя рэзідэнцыя Радзівілаў, аб сядзібным парку Агінскіх у Залессі, Гомельскім палацава-паркавым ансамблі, Лошыцкім парку. З кніг беларускіх навукоўцаў А. Федарука, А. Кулагіна, М. Півавара, прысвечаных сядзібам Мінскага краю, Віцебшчыны, Гродзеншчыны, Берасцейшчыны, наведвальнікі змогуць даведацца аб незахаванай сядзібна-паркавай спадчыне Беларусі, знайсці знаёмыя і родныя мясціны, дзе некалі стаяў водар садоў, а беларускія магнаты шпацыравалі па паркавых алеях.

Дапаўняюць экспазіцыю кнігі і часопісы пра добраўпарадкаванне дачных участкаў, разнастайная вучэбная літаратура, якая дапаможа асвоіць асновы сучаснага ландшафтнага дызайну і прымяняць іх на практыцы.


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 53.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Навіны

У бібліятэцы ўзнагародзілі пераможцаў конкурсу “Знайдзі скарбы”

3 Чэр 2024

3 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся фінал культурна-асветніцкай акцыі “Знайдзі скарбы”, ініцыяванай прадстаўніцтвам Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

3–9 чэрвеня 1944 года. 13 тыдняў да Вызвалення

4 Чэр 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Беларусь няскораная

3 Чэр 2024

З 6 мая па 5 ліпеня ў зале даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання (пам. 257) праходзіць кніжная выстава “Беларусь няскораная”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кніжныя выстаўкі

Вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2024

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам