З 10 студзеня ў музеі кнігі (3-ці паверх, пам. 347) дзейнічае выстаўка “Ля вытокаў нацыянальнай бібліяграфіі”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння Ю.І. Бібіла.
Юлія Іосіфаўна Бібіла – выдатны бібліёграф, першая загадчыца аддзела беларускай літаратуры і бібліяграфіі Дзяржаўнай бібліятэкі БССР. Яна стала пачынальніцай бібліяграфічнай рэгістрацыі друку БССР, складальніцай краязнаўчай бібліяграфічнай картатэкі.
На экспазіцыі прадстаўлены рукапісы ўспамінаў, перапіска і фотаздымкі з архіва Ю.І. Бібіла, бібліяграфічныя выданні з фонду Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, падрыхтаваныя і выдадзеныя ў Беларусі і Расіі, і іншыя матэрыялы.
Выстаўка працуе да 10 лютага 2017 г.
Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 22.