ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Ля вытокаў нацыянальнай бібліяграфіі
ЮНІДА: 50 гадоў развіцця і супрацоўніцтва

Прававое рэгуляванне сямейных адносін

Прававое рэгуляванне сямейных адносін
Іншыя навіны

З 9 студзеня па 26 сакавіка ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b) адкрыта выстаўка “Прававое рэгуляванне сямейных адносін”, прымеркаваная да 90-годдзя прыняцця Кодэкса аб шлюбе і сям'і Беларускай ССР.


27 студзеня 1927 г. сесія ЦВК БССР прыняла Кодэкс законаў аб шлюбе, сям’і і апецы БССР, уведзены ў дзеянне з 1 сакавіка гэтага ж года.

Кодэкс дзяліўся на чатыры раздзелы: шлюб, сям’я, усынаўленне, апека і апякунства.

У параўнанні з заканадаўствам першых гадоў Савецкай улады кодэксам замацоўваліся некаторыя новыя палажэнні. Шлюбны ўзрост быў павышаны з 16 да 18 гадоў. Кодэкс прадугледжваў аднолькавыя юрыдычныя наступствы як зарэгістраванага, так і фактычнага шлюбу. Не дапускаліся шлюбы паміж пазашлюбнымі сваякамі, апекуном і падапечным, усынавіцелем і ўсыноўленым. Новы кодэкс замацаваў агульнасць маёмасці, нажытай мужам і жонкай падчас шлюбу, і ўстанавіў прынцып роўнасці іх долі ў гэтай маёмасці. Праца па вядзенні дамашняй гаспадаркі і доглядзе дзяцей прыраўноўвалася да працы па здабыванні сродкаў для жыцця. Кодэкс падрабязна рэгламентаваў парадак судовага ўстанаўлення пазашлюбнага бацькоўства.

У адрозненне ад заканадаўства, якое дзейнічала раней і не дапускала ўсынаўлення, КЗаШСА БССР прадугледжваў усынаўленне.

Сямейнае заканадаўства такога зместу дзейнічала на тэрыторыі краіны да 1968 г., калі былі прыняты Асновы заканадаўства Саюза ССР і саюзных рэспублік аб шлюбе і сям’і. На іх падставе ва ўсіх саюзных рэспубліках былі прыняты кодэксы аб шлюбе і сям’і. На тэрыторыі БССР Кодэкс аб шлюбе і сям’і быў уведзены ў дзеянне з 1 лістапада 1969 г.

У большасці кодэксы саюзных рэспублік, у тым ліку і РСФСР, змяшчалі ідэнтычныя нормы Асноў заканадаўства Саюза ССР і саюзных рэспублік аб шлюбе і сям’і. Варта адзначыць, што кодэксы саюзных рэспублік былі вельмі падобныя паміж сабой, а калі мелі разыходжанні, то яны былі малазначныя.

Сёння нарматыўным актам, які найбольш поўна рэгулюе сямейныя адносіны, з’яўляецца Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям’і, што ўступіў у дзеянне 1 верасня 1999 года. Да крыніц сямейнага права адносяцца таксама ўказы і распараджэнні прэзідэнта , пастановы ўрада, іншыя падзаконныя акты, якія рэгулююць сямейныя адносіны. У адпаведнасці з артыкулам 7 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям’і, грамадзянскае, жыллёвае і іншае заканадаўства прымяняецца да сямейных адносін толькі ў выпадку адсутнасці рэгулявання гэтых адносін заканадаўствам аб шлюбе і сям’і.

Экспазіцыя налічвае звыш 50 дакументаў: кнігі, брашуры, перыядычныя выданні, аўтарэфераты дысертацый.

Выстаўка ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Гісторыя станаўлення і развіцця заканадаўства аб шлюбе і сям’і ў Беларусі.
  • Нацыянальнае сямейна-прававое рэгуляванне ў Рэспубліцы Беларусь.
  • Парадак заключэння і падстава спынення шлюбу.
  • Аліментныя абавязацельствы.

Рэкамендуецца навуковым работнікам, выкладчыкам, аспірантам і студэнтам юрыдычных ВНУ, а таксама ўсім, хто цікавіцца сямейным правам.

Спіс літаратуры

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 28.

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам