ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Частка свету...тэатр
Адкрыты доступ да базы даных Global Economic Monitor (GEM)

Лірычнасць і грамадзянскасць

Лірычнасць і грамадзянскасць
Іншыя навіны

З 17 сакавіка па 15 красавіка 2008 года ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць юбілейная кніжная выстаўка «Лірычнасць і грамадзянскасць», прысвечаная 60-годдзю Генадзя Пятровіча Пашкова, беларускага паэта, перакладчыка, публіцыста, члена-карэспандэнта Міжнароднай Славянскай Акадэміі навук, адукацыі, мастацтваў і культуры (1996), лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1980), Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (1998).




Творчасці Г. Пашкова ўласцівы грамадзянскі пафас, філасафічнасць, асацыятыўнасць, разнастайнасць рытміка-інтанацыйных і вобразных сродкаў, багацце моўнай палітры.
У творах аўтара арганічна спалучаюцца тонкая лірычнасць і грамадзянскасць, адчуваецца глыбокая любоў аўтара да людзей, да мясцін з маляўнічымі краявідамі і, адначасова, заклапочанасць пра будучыню, гісторыю, культуру і прыроду роднай зямлі, роздум пра жыццё і яго сэнс, а таксама асэнсаванне асабіста ўбачанага, перажытага.

У раздзеле «Звонкі і чысты голас» прадстаўлены асобныя выданні твораў Г. Пашкова. Сярод іх паэтычныя зборнікі «Кляновік» (1975), «Дыстанцыя небяспекі» (1979), «Гравюры дарог» (1981), «Зямлю слухаю» (1983), «Крокі» (1988), «Люблю, спадзяюся, жыву…» (1990), «Журавінавы востраў» (1998) «Тваім святлом благаславёны» (2006), празаічныя зборнікі «Будзень як свята» (1977), «Палескія вандроўнікі» (1998), зборнікі для дзяцей «Дзяўчынка з блакітным мячыкам» (1986), «Пціч» (1991), «Зорнае поле» (1999).

У экспазіцыі шырока прадстаўлены публікацыіаўтара, якія змешчаны ў калектыўных зборніках і часопісах.

Асобным раздзелам на выстаўцы прадстаўлены энцыклапедычныя і даведачныя выданні, што выйшлі ў выдавецтве «Беларуская энцыклапедыя», у падрыхтоўцы і выданні якіх прымаў удзел Генадзь Пятровіч. З 1996 г. ён з’яўляецца галоўным рэдактарам гэтага выдавецтва. У шэрагу прадстаўленых прац – «Беларуская энцыклапедыя» ў 18-ці т. (1996–2004), «Энцыклапедыя гісторыі Беларусі» ў 6-ці т. (1993–2003), энцыклапедыі«Вялікае княства Літоўскае» ў 2-х т. (2005–2006), «Тэатральная Беларусь» у 2-х т. (2002–2003), «Беларускі фальклор» у 2-х т. (2005–2006) і іншыя.

Адзін з раздзелаў экспазіцыі прысвечаны перакладам. Ён знаёміць наведвальнікаў выстаўкі з перакладамі Г. Пашкова на беларускую мову асобных твораў азербайджанскіх, армянскіх, латышскіх, рускіх, таджыкскіх, украінскіх паэтаў.

Апошні раздзел «Шчасце світальных дарог» змяшчае публікацыі пра жыццё і творчасць юбіляра.
Выстаўка багата ілюстравана фотаздымкамі аўтара.

Кантактны тэлефон: 293-27-16
Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў СШ № 62 г. Мінска ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык”, якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам