ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Скарбы роднага краю: Ашмяншчына
Жыццё з ВІЧ – Жыццё

Крылатае слова “Тараса…”

Крылатае слова “Тараса…”
Іншыя навіны

З 13 па 30 мая ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць юбілейная выстаўка «Крылатае слова “Тараса…”», прымеркаваная да 120-годдзя з часу першай публікацыі паэмы «Тарас на Парнасе».


Сатырычна-гумарыстычная паэма «Тарас на Парнасе» з’яўляецца помнікам беларускай літаратуры ХІХ стагоддзя. Напісаная, верагодна, у 1850-я гады, яна доўгі час распаўсюджвалася ў рукапісах. Упершыню была апублікавана як ананімны твор у газеце «Минский листок» (№ 37, 16 мая 1889 г.). Адначасова са з’яўленнем паэмы ўзнікла складаная праблема яе аўтарства. Твор прыпісвалі В. Дуніну-Марцінкевічу, А. Вярыгу-Дарэўскаму, В. Равінскаму, К. Вераніцыну. Шмат даследчыкаў: Е. Раманаў, І. Бас, Э. Садоўнічы і інш. – займаліся гэтым пытаннем. І толькі дзякуючы намаганням гісторыка-літаратуразнаўца Г.В. Кісялёва адшуканы найбольш верагодны аўтар знакамітай паэмы. На думку даследчыка, аўтарам «Тараса на Парнасе» трэба лічыць Кастуся Вераніцына (1834–1904).

На выстаўцы, якая складаецца з двух раздзелаў, прадстаўлена каля 60 дакументаў. У раздзеле «Жывое слова сатыры» экспануюцца выданні славутай паэмы з 1896 па 2008 г., ад ананімнага твора да аўтарскага. Тут жа прадстаўлены пераклады паэмы на англійскую, балгарскую, іспанскую, нямецкую, польскую, рускую і ўкраінскую мовы, сабраныя ў выданні «Класіка: В. Дунін-Марцінкевіч. Пінская шляхта; К. Вераніцын. Тарас на Парнасе» (2008), укладальнікам якога з’яўляецца Я. Янушкевіч.

Другі раздзел «Пошукі забытага імя» адлюстроўвае праблему вяртання імя таленавітага аўтара паэмы «Тараса на Парнасе» – Кастуся Вераніцына. Некалькі дзесяцігоддзяў Г.В. Кісялёў прысвяціў гэтаму пытанню. Яго даследванні паэтапна адлюстроўваліся ў манаграфіях «Загадка беларускай “Энеіды”» (1971), «Пошукі імя» (1978), «Разыскивается классик…» (1989), «Ад Чачота да Багушэвіча» (2003), «Жылі-былі класікі: хто напісаў паэмы “Энеіда навыварат” і “Тарас на Парнасе”» (2005). Кнігі Г.В. Кісялёва прадстаўлены ў раздзеле асобным блокам.

Кантактны тэлефон: 293-27-16.

Навіны

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам