ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
НЦПІ на службе распаўсюджвання прававой інфармацыі
Крылатае слова “Тараса…”

Скарбы роднага краю: Ашмяншчына

Скарбы роднага краю: Ашмяншчына
Іншыя навіны

2009 год аб’яўлены ў Беларусі Годам роднай зямлі. У сувязі з гэтым 12 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылося ўрачыстае адкрыццё праекта “Скарбы роднага краю: Ашмяншчына”.


Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Нацыянальная бібліятэка Беларусі і адміністрацыя Ашмянскага раёна.

Гэты гісторыка-культурны праект стаў першым у ажыццяўленні маштабнай праграмы “Скарбы роднага краю”, мэтамі якой з’ўляюцца абуджэнне цікавасці да гісторыі канкрэтных рэгіёнаў Беларусі і прэзентацыя багатай, але недастаткова вядомай шырокім колам грамадства гісторыка-культурнай спадчыны.

Праграму мультыпраекта “Скарбы роднага краю: Ашмяншчына” склалі:

  • выстаўка вырабаў дэкаратыўна-прыкладной творчасці;
  • выстаўка жывапісу і дэкаратыўных пано ашмянскіх мастакоў;
  • кніжная выстаўка “Ашмяншчына на карце Беларусі”, прадстаўленая Ашмянскай раённай цэнтральнай бібліятэкай;
  • фотавыстаўка Тамары Філіповіч “Мой родны кут”;
  • выстаўка жывапісу члена Беларускага саюза мастакоў Сяргея Шэмета “Пра Радзіму – з любоўю…”;
  • фотавыстаўка Валерыя Дубоўскага – дырэктара выдавецтва “Юнипак”;
  • прэзентацыя кнігі Крыштафа Дарагастайскага “Гиппика, или Книга о конях” выдавецтва “Юнипак”;
  • інсталяцыя, звязаная з дзейнасцю коннаспартыўнага клуба “Гіпіка” з вёскі Грынцы Ашмянскага раёна.

Актыўны ўдзел у арганізацыі і правядзенні праекта прынялі прадпрыемствы раёна.

Ашмянскі раён мае вельмі багатую гісторыю, унікальныя архітэктурныя помнікі і гістарычныя аб’екты, тут актыўна развіваецца спорт і турызм. Гэты край даў Беларусі знакамітых мастакоў, паэтаў, вядомых грамадскіх дзеячаў і вучоных.

На адкрыцці праекта прысутнічалі кіраўнікі міністэрстваў і ведамстваў рэспублікі, вядомыя дзеячы культуры і мастацтва, прадстаўнікі навуковай грамадскасці і знакамітыя ўраджэнцы Ашмянскага раёна.

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам