ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Літаратурная вандроўка “Шляхамі паэтаў”
Вяселле для "Вясёлкі"

Інтэлектуальная ўласнасць: абарона, праблемы, перспектывы

Інтэлектуальная ўласнасць: абарона, праблемы, перспектывы
Іншыя навіны

З 17 красавіка па 15 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта выстаўка “Інтэлектуальная ўласнасць: абарона, праблемы, перспектывы”.


Выстаўка прысвечана Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці, які быў заснаваны Генеральнай асамблеяй Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці ў верасні 2000 г. Пачынаючы з 2001 г., гэты Дзень штогод адзначаецца 26 красавіка. Дата міжнароднага свята была абрана не выпадкова. Менавіта ў гэты дзень у 1970 г. уступіла ў сілу міжнародная канвенцыя, паводле якой была заснавана “Сусветная арганізацыя інтэлектуальнай уласнасці” (САІУ) – спецыялізаваная ўстанова Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. Дзейнасць САІУ прысвечана развіццю збалансаванай і даступнай міжнароднай сістэмы інтэлектуальнай уласнасці (ІУ), якая забяспечвае ўзнагароду за творчую дзейнасць, стымулюе інавацыі і ўносіць уклад у развіццё грамадства. На дадзены момант членамі арганізацыі з’яўляюцца 185 дзяржаў, або звыш 90 % краін.

САІУ і яе дзяржавы-члены штогод адзначаюць Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці, праводзячы прымеркаваныя да гэтай даты сустрэчы, мерапрыемствы і кампаніі. Іх мэта – дабіцца лепшага разумення таго, што рэальна ўяўляе сабой ІУ, і паказаць, якім чынам сістэма ІУ спрыяе не толькі развіццю музыкі, мастацтва і індустрыі забаў, але і стварэнню ўсіх тавараў і інавацыйных тэхналогій, што вызначаюць аблічча навакольнага свету.

Увасабляючы свае крэатыўныя і інавацыйныя таленты ў тварэнні сусветнага ўзроўню, вынаходнікі, рацыяналізатары, дзеячы літаратуры і мастацтва не толькі ствараюць высокатэхналагічныя вырабы і яркія мастацкія творы, якія робяць наша жыццё сучасным і разнастайным, але і ўносяць велізарны ўклад у фарміраванне сучаснай эканомікі і ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця грамадства. У гэтай сувязі падтрымка вынаходніцтва, творчасці і фарміраванне эфектыўнай сістэмы аховы інтэлектуальнай уласнасці становяцца аднымі з важных фактараў, якія вызначаюць становішча любой краіны ў свеце. Надзейны ўзровень абароны інтэлектуальнай уласнасці стымулюе навуковыя даследаванні, развіццё культуры, літаратуры і мастацтва, практычнае выкарыстанне дасягненняў навукі і тэхнікі, а таксама міжнародны абмен імі.

У Рэспубліцы Беларусь функцыянуе эфектыўная сістэма аховы інтэлектуальнай уласнасці. Наша краіна з’яўляецца ўдзельніцай 17 шматбаковых міжнародных дагавораў, якія дзейнічаюць пад эгідай САІУ, а таксама шэрагу шматбаковых міжнародных дагавораў, заключаных у рамках СНД, у галіне аховы прамысловай уласнасці, аўтарскага права і сумежных праў.

З лістапада 2010 г. Нацыянальная бібліятэка Беларусі стала бібліятэкай – дэпазітарыем дакументаў САІУ. Прапанаваная тэматычная выстаўка пазнаёміць з дзейнасцю гэтай арганізацыі і з яе дакументамі, сярод якіх матэрыялы па міжнародным заканадаўстве ў сферы інтэлектуальнай уласнасці (канвенцыі, дагаворы, пагадненні), літаратура па аўтарскім праве, патэнтах і таварных знаках, штогадовыя справаздачы і кароткія агляды САІУ.

Экспазіцыя ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Інтэлектуальная ўласнасць: роля і месца ў развіцці сучаснага грамадства.
  • Міжнароднае заканадаўства ў галіне інтэлектуальнай уласнасці. Дзейнасць САІУ.
  • Прамысловая ўласнасць і патэнтнае права.
  • Аўтарскае права і сумежныя правы.
  • Ахова інтэлектуальнай уласнасці ў Рэспубліцы Беларусь.

На выстаўцы прадстаўлена больш за 60 дакументаў на рускай і англійскай мовах: кнігі, брашуры, перыядычныя выданні.

Выстаўка будзе цікавая студэнтам, аспірантам, выкладчыкам юрыдычных і эканамічных факультэтаў, кіраўнікам прадпрыемстваў, супрацоўнікам навукова-даследчых і прыкладных інстытутаў, юрысконсультам і ўсім, хто цікавіцца праблемамі інтэлектуальнай уласнасці.

Карысныя спасылкі

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў СШ № 62 г. Мінска ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык”, якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам