ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
У цэнтры ўвагі – энергетыка
Вынікі конкурсу буктрэйлераў

І ажываюць лялькі

І ажываюць лялькі
Іншыя навіны

З 1 ліпеня па 10 жніўня ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306) праходзіць тэматычная кніжна-ілюстрацыйная выстаўка “І ажываюць лялькі”.


Лялькі суправаджаюць нас усё жыццё. Дзецям дораць цацкі, водзяць на лялечныя спектаклі – яны забаўляюць, павучаюць, выхоўваюць. У жыцці дарослага чалавека лялькам таксама адведзена значнае месца: яны ўпрыгожваюць дом, служаць аб’ектам калекцыяніравання, добрым падарункам. А ужо калі лялька зроблена сваімі рукамі – цэннасць і значнасць такога падарунка невымерна ўзрастаюць.

Гледзячы на гэтыя цудоўныя стварэнні, пачынаеш сумнявацца, а ці лялькі гэта? Здаецца, яны вось-вось ажывуць – бо кожная з іх валодае непаўторным характарам, асобымі адметнымі рысамі, інтарэсамі і звычкамі.

Людзі глядзяць на лялек і часта бачаць у іх адлюстраванне саміх сябе. І калі змяняюцца людзі, змяняюцца і лялькі. М.Я. Салтыкоў-Шчадрын сцвярджаў, што з усіх існуючых у свеце загадак таямніца лялькі – самая загадкавая. Без разумення сутнасці лялькі немагчыма зразумець і чалавека.

Матэрыялы, прадстаўленыя на выстаўцы, апавядаюць пра дзівосны лёс лялькі і яе ролю ў гісторыі чалавецтва, пра звязаныя з ёю абрады і рытуалы і яе магічнае значэнне ў старажытнасці. У сучасным свеце лялька страціла містычныя ўласцівасці, ператварыўшыся ў дзіцячую цацку, тэатральную ляльку, дэкаратыўны прадмет інтэр’еру, сувенір, аб’ект калекцыяніравання, твор мастацтва. Пра гэтыя тыпы сучаснай лялькі раскажуць кнігі, альбомы, паштоўкі і рэпрадукцыі, прадстаўленыя ў адпаведных раздзелах экспазіцыі. У альбомах размешчаны і маляўнічыя ілюстрацыі, і падрабязныя схемы для стварэння лялек уласнымі рукамі.

Адзін з раздзелаў выстаўкі прысвечаны творчай біяграфіі знакамітага акцёра і рэжысёра лялечнага тэатра Сяргея Уладзіміравіча Абразцова (1901–1992). Сёлета адзначаецца 115-годдзе з дня нараджэння гэтага вядомага дзеяча тэатра лялек.

Усяго экспазіцыя налічвае звыш 60 дакументаў.

Спіс літаратуры

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 53.

 

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам