ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Сучасная Беларусь
І ажываюць лялькі

У цэнтры ўвагі – энергетыка

У цэнтры ўвагі – энергетыка
Іншыя навіны

З 1 ліпеня па 29 жніўня 2016 г. у зале перыядычных выданняў (пам. 106) праходзіць тэматычная выстаўка “У цэнтры ўвагі – энергетыка”.


Праблема энергазахавання ў апошнія гады набыла асаблівую актуальнасць. У свеце прадпрымаюцца велізарныя намаганні па ўкараненні інавацыйных рашэнняў і тэхналогій, якія дазваляюць скараціць спажыванне электраэнергіі.

Для Рэспублікі Беларусь, якая не валодае значнымі запасамі паліўна-энергетычных рэсурсаў, пытанні энергазахавання заўсёды былі прыярытэтныя, а ў святле істотнага павышэння сусветных цэн на прыродны газ і нафту сталі асабліва вострыя. Эфектыўнае выкарыстанне энергіі як сродку для паніжэння выдаткаў грамадства на энергазабеспячэнне забяспечвае ўстойлівае развіццё краіны, павышае канкурэнтаздольнасць прадукцыйных сіл і спрыяе ахове навакольнага асяроддзя.

У часопісах “Энергоэффективность”, “Энергетическая стратегия”, “Проблемы управления”, “Экономика Беларуси”, “Главный энергетик”, “Городское хозяйство” закранаюцца тэмы энергаэфектыўнага будаўніцтва, энергазахавання ў ЖКГ, магчымасці выкарыстання нетрадыцыйных і аднаўляльных крыніц энергіі, палітыкі энергазахавання ў сельскай і лясной гаспадарцы, харчовай прамысловасці і інш. Артыкулы з часопісаў “Энергия и менеджмент”, “Промышленная безопасность”, “Энергетика и ТЭК”, “Директор” і інш. пазнаёмяць наведвальнікаў выстаўкі з перспектывамі развіцця энергетычнай галіны, навуковым падходам да інавацый у галіне энергетыкі, раскажуць пра цікавы замежны і айчынны вопыт ўкаранення энергетычнай стратэгіі.

Усяго на выстаўцы прадстаўлена каля 40 перыядычных выданняў.

 

Спіс літаратуры

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 25 87.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам