ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Супрацоўнікі бібліятэкі ўсклалі кветкі ў мемарыяльным комплексе “Трасцянец”
Схіляем галовы перад святым подзвігам

Генацыд: трагічныя старонкі гісторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны

Генацыд: трагічныя старонкі гісторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны
Іншыя Навіны

Кніжна-дакументальная выстава “Генацыд: трагічныя старонкі гісторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны”, створаная сумесна з Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь, распачынае працу 22 чэрвеня.

Менавіта ў гэты дзень ў 1941 годзе пачалася Вялікая Айчынная вайна, адна з самых сумных старонак нашай гісторыі. Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 22 чэрвеня аб’яўлены Днём усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа.

За сваю шматвяковую гісторыю Беларусь неаднаразова станавілася арэнай жорсткіх войнаў. Кожная з іх пакідала пасля сябе смерць і спусташэнне. Самай кровапралітнай стала Вялікая Айчынная. Цаной невымерных страт была дасягнута Перамога. Беларуская зямля прыняла ў сябе мільёны людзей, загінуўшых не толькі на полі бою, але і забітых падчас гітлераўскага акупацыйнага рэжыму. Згодна з апошнімі данымі, у гады Вялікай Айчыннай вайны загінуў кожны трэці беларус.

Экспазіцыя раскрывае сутнасць і змест розных форм генацыду, што прымяняліся фашысцкімі захопнікамі на тэрыторыі Беларусі: нацысцкія лагеры, спаленыя вёскі, халакост, карныя аперацыі акупантаў, выкарыстанне прымусовай працы (беларускія остарбайтары).

Першыя матэрыялы пра злачынствы акупантаў з’явіліся яшчэ падчас вайны. У экспазіцыі прадстаўлены дакументы таго перыяду, гістарычныя даследаванні савецкага часу і сучасныя архіўныя даследаванні з фонду Нацыянальнай бібліятэкі, а таксама – копіі дакументаў з Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь. Сярод іх – выданні “Зверства германских фашистов” (Масква, 1941), “Сообщение Чрезвычайной государственной комиссии по установлению и расследованию злодеяний немецко-фашистских захватчиков и их сообщников о злодеяниях немецко-фашистских захватчиков в городе Минск” (Масква, 1944), “Без срока давности. Беларусь”, “Геноцид белорусского народа. Лагеря смерти”, “Холокост в Беларуси: трагедия и память”, копіі дакументаў – актаў аб злачынствах нямецка-фашысцкіх захопнікаў у асобных рэгіёнах Беларусі, зводных табліц і спісаў з пералікам зверстваў, учыненых карнікамі, месцаў масавага пахавання і знішчэння мірных грамадзян і ваеннапалонных на тэрыторыі БССР.

У ліку адметных экспанатаў – выданні з серыі “Беларусь. Трагедия и правда памяти”, якія нагадваюць пра трагічныя месцы на мапе Беларусі – Азарычы, Дальва, Трасцянец, Хатынь, Урочышча Пяскі, Чырвоны Бераг і іншыя.

Выстава будзе карысная ўсім, хто цікавіцца падзеямі Вялікай Айчыннай вайны, нацыянальнай гістарычнай спадчынай Беларусі, каб ведаць, памятаць, задумвацца, што жыццё чалавека – самая галоўная каштоўнасць у свеце.


Кніжная выстава працуе з 22 чэрвеня па 4 кастрычніка 2023 года ў кальцавой галерэі 2-га паверха.
Дата яе заканчэння можа быць зменена.

Час работы выставы адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Прадстаўленыя ў экспазіцыі кнігі можна заказаць праз электронны каталог Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 29 80.

Матэрыял пададзены аддзелам галерэйна-выставачнай дзейнасці.

Навіны

У бібліятэцы ўзнагародзілі пераможцаў конкурсу “Знайдзі скарбы”

3 Чэр 2024

3 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся фінал культурна-асветніцкай акцыі “Знайдзі скарбы”, ініцыяванай прадстаўніцтвам Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

3–9 чэрвеня 1944 года. 13 тыдняў да Вызвалення

4 Чэр 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Беларусь няскораная

3 Чэр 2024

З 6 мая па 5 ліпеня ў зале даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання (пам. 257) праходзіць кніжная выстава “Беларусь няскораная”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кніжныя выстаўкі

Вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2024

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам