ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Русалкі, маманты і кенгуру-матацыкліст: графіка з фантазіяй ад Валерыя Слаука
Навагодні “Рюкзачок”

Філатэлістычная выстаўка да юбілею беларускага кнігадрукавання

Філатэлістычная выстаўка да юбілею беларускага кнігадрукавання
Іншыя Навіны

З 7 снежня ў бібліятэцы ў рамках міжнароднага праекта “Францыск Скарына і яго эпоха” арганізавана філатэлістычная выстаўка “Спадчына і гонар Беларусі”, прымеркаваная да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання.


Арганізатары – Нацыянальная бібліятэка Беларусі і Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства паштовай сувязі “Белпошта”.

Амаль стагоддзе праз паштовыя маркі, мастацкія канверты і паштоўкі жыхары многіх краін свету і самі беларусы знаёмяцца з багацейшай гісторыяй і культурай нашай краіны.

Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь штогод уводзіць у паштовы зварот значную колькасць разнастайнай прадукцыі, якая становіцца своеасаблівым летапісам айчыннай гісторыі. Адзін з асноўных кірункаў гэтай дзейнасці – прапаганда культурнай спадчыны Беларусі.

Паспяховае супрацоўніцтва з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі спрыяе выпуску прадукцыі, якая займае годнае месца ў філатэлістычных калекцыях. Галоўная кніжная скарбніца краіны сама неаднаразова была прадстаўлена на паштовай прадукцыі.

На выстаўцы дэманструюцца маркі, канверты і паштовыя карткі, прысвечаныя нацыянальнай гістарычнай і культурнай спадчыне, выбітным асобам і падзеям, сучасным рэаліям нашай дзяржавы. Калекцыя сучаснай паштовай прадукцыі прадстаўлена “Белпоштай”, а беларускія маркі, канверты і паштоўкі 1918–1990 гадоў дэманструюцца з асабістай калекцыі намесніка дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алеся Сушы. Сярод іх – адна з першых беларускіх марак з гравюрным партрэтам Францыска Скарыны, а таксама іншыя рэдкія і вядомыя ўзоры паштовай прадукцыі Беларусі.

Убачыць экспазіцыю можна ў выставачнай зале (1-шы паверх, пам. 104) у адпаведнасці з умовамі наведвання міжнароднага выставачнага праекта “Францыск Скарына і яго эпоха”.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 22.

Навіны

“На ўсходзе сонца”: заключны фільм кінатрылогіі “Доўгія вёрсты вайны”

19 Вер 2024

18 верасня зала дакументаў па мастацтве (пам. 306) у чарговы раз стала месцам прыцягнення прыхільнікаў творчасці Васіля Быкава і экранізацый яго глыбокіх твораў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Кніга – лепшы падарунак

19 Вер 2024

Напярэдадні святкавання Дня бібліятэк у рамках дабрачыннай акцыі “Год якасці: фарміруем фонды разам”, якая праводзіцца з мэтай дакамплектавання фондаў бібліятэк краіны, супрацоўнікі аддзела камплектавання фондаў на працягу ўсяго святочнага тыдня наведвалі бібліятэкі Рэспублікі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У Сафіі адзначылі Дзень народнага адзінства

18 Вер 2024

17 верасня да Дня народнага адзінства ў Рускім Доме ў Сафіі адкрылася фотавыстава “Беларусь: прыгожыя імгненні”, падрыхтаваная Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з тэлеканалам “Беларусь 24”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Танкіст-ас

20 Вер 2024

Званне Героя Савецкага Саюза Вітольду Міхайлавічу Гінтаўту (1922–1987) прысвоена Указам Прэзідыума Вярхоўнога Савета СССР ад 24 красавіка 1944 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым адвагу і геройства”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

Віншуем з юбілеем Наталлю Паўлаўну Алейнікаву!

18 Вер 2024

Наталля Паўлаўна, прыміце ад усяго калектыву Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі віншаванні з цудоўнай юбілейнай датай! Моцнага здароўя на доўгія гады, невычэрпнага жаночага шчасця, багацця, цяпла ў доме і гармоніі ў душы. Няхай усё складаецца ўдала і гарманічна, жыццё будзе напоўнена яркімі фарбамі і толькі добрым настроем! Хай блізкія акружаюць клопатам і любоўю, спраўджваюцца самыя смелыя і грандыёзныя мары.

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

Уладар дзіцячых мар

17 Вер 2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Уладар дзіцячых мар”, прысвечаная 75-годдзю беларускага пісьменніка Аляксея Мікалаевіча Якімовіча, праходзіць з 17 верасня па 20 кастрычніка ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам