ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Інфармацыйная падтрымка адукацыйнага працэсу
Адкрыты тэставы доступ да ЭБС “BOOK.RU”

Евангелле напрастольнае

Евангелле напрастольнае
Іншыя навіны

Да Дня праваслаўнай кнігі і 440-годдзя выдання Евангелля Пятра Мсціслаўца ў музеі кнігі арганізавана выстаўка адной кнігі “Евангелле напрастольнае”.


14 сакавіка Беларуская праваслаўная царква адзначае Дзень праваслаўнай кнігі. Штогадовае свята было заснавана ў 2009 годзе Сінодам Рускай праваслаўнай царквы. Яно прымеркавана да выдання першай на Русі датаванай друкаванай кнігі Івана Фёдарава “Апостал” (1564).

У рамках гэтага свята на выстаўцы ў музеі кнігі дэманструецца выдатны помнік славянскага пісьменства XVI ст. – “Евангелле напрастольнае”, выдадзенае Пятром Мсціслаўцам у 1575 г. у Вільні.

Пётр Цімафеевіч Мсціславец (? – пасля 1576) – вядомы ўсходнеславянскі першадрукар, гравёр, паслядоўнік Францыска Скарыны, паплечнік Івана Фёдарава, адзін з заснавальнікаў кнігадрукавання ў Маскоўскай Русі і на Украіне.

У 1574–1576 гг. Пётр Мсціславец працаваў у віленскай друкарні Мамонічаў. Тут друкар выпусціў тры кнігі – “Евангелле напрастольнае” (1575) з выявамі евангелістаў, “Псалтыр” (1576) з гравіраваным франтыспісам і “Часоўнік” (паміж 1574 і 1576).

Евангелле выдадзена фарматам у адзін аркуш і надрукавана буйным выразным шрыфтам, які потым стаў узорам для так званых евангельскіх шрыфтоў. Набор вызначаецца высокай дакладнасцю і тэхнічнай бездакорнасцю. Чатыры гравюры евангелістаў выкананы ў асаблівым стылі фігурных выяў, які адыграў важную ролю ў далейшым удасканаленні кніжнай гравюры.

Выданні Пятра Мсціслаўца аказалі значны ўплыў на кнігадрукаванне ў Вялікім Княстве Літоўскім i пакінулі значны след у развіцці асветы.

Выстаўка працуе з 14 сакавіка 2015 г.

 

Навіны

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам