12 сакавіка супрацоўнікі бібліятэкі прынялі ўдзел у рабоце семінара “Павышэнне якасці адукацыі ва ўмовах інфармацыйнага адукацыйнага асяроддзя”, які праходзіў на базе мінскай сярэдняй школы № 114 імя Сімона Балівара.
Загадчыца аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (НББ) Тулупава Алена Вячаславаўна выступіла з дакладам на тэму “Інфармацыйная падтрымка адукацыйнага працэсу: рэсурсы і паслугі НББ”.
Спецыялісты аддзела карпаратыўнага ўзаемадзеяння загадчыца сектара Снігірова Алена і Калянцееў Павел расказалі педагогам пра віртуальную чытальную залу НББ і яе ролю ў інфармацыйным забеспячэнні педагагічнай і навуковай дзейнасці, пазнаёмілі ўдзельнікаў семінара са зместам і тэхналогіяй пошуку ў базах даных (EBSCO, Grebennikon, EastView, “Універсітэцкая бібліятэка”, “Інтэгрум” і інш.), а таксама з рэсурсамі адкрытага доступу, якія могуць быць цікавымі для настаўнікаў і школьнікаў, з базамі даных, створанымі Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і іншымі бібліятэкамі нашай краіны.
У мерапрыемстве прыняло ўдзел звыш 20 чалавек, сярод якіх педагогі і кіраўніцтва школы.