ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Савет Еўропы: 65 гадоў інтэграцыі
Ён песні аддаў усё спаўна

Дача маёй мары

Дача маёй мары
Іншыя навіны

З 2 мая па 30 чэрвеня ў зале перыядычных выданняў (пам. 106) праходзіць тэматычная выстаўка “Дача маёй мары”.


Сучаснаму гарадскому жыхару, які стаміўся ад мітусні і хуткага жыццёвага рытму, важна для ўзнаўлення сіл умець расслабіцца, пабыць у цішыні, адчуць яднанне з роднай прыродай. Месцам для аматараў такога адпачынку з’яўляецца загарадны домік з участкам зямлі. Чыстае паветра, свежыя прадукты, прагулкі і фізічныя нагрузкі становяцца для гараджан сапраўднымі лекарамі.

Будаўніцтва дома – гэта заўсёды кампраміс паміж жаданнем зрабіць жыллё прыгожым, зручным і адначасова практычным. Публікацыі часопісаў “ДОМЪ”, “Дом и сад”, “Загородный дом”, прадстаўленыя на выстаўцы, пазнаёмяць чытачоў са шматлікімі дызайнерскімі знаходкамі, якія спатрэбяцца пры стварэнні аблічча свайго загараднага дома, раскажуць, як правільна даглядаць дом і прылеглую тэрыторыю.

Візітнай карткай кожнага ўчастка, безумоўна, з’яўляецца ландшафт. Ландшафтны дызайн – гэта цэлае мастацтва, што аб’ядноўвае ў сабе архітэктуру, батаніку і філасофію. Падборка артыкулаў з часопісаў “Наша усадьба”, “Школа цветовода”, “Садовый дизайн” і іншых зацікавіць моднымі стылямі і напрамкамі ландшафтнага дызайну, зарыентуе ў выбары сучасных тэхналогій для правядзення ландшафтных работ.

Афармленне загараднага дома развівае густ, дорыць эстэтычную асалоду. Але ўсё ж галоўнымі складаемымі дачы па-ранейшаму з’яўляюцца сад і агарод. Ужо ў Сярэднія вякі лічылася, што, ствараючы сад, чалавек стварае ўвасабленне нябеснага раю на Зямлі. І у наш час сад – знак сямейнага раю, які дорыць адчуванне спакою, гармоніі, звароту да першакрыніц. Матэрыялы часопісаў “Хозяин”, “Приусадебное хозяйство”, “Цветочный мир” раскажуць пра мастацтва вырошчвання дэкаратыўных кустоў, кветак, дадуць каштоўныя практычныя парады ў гэтай галіне. Акрамя таго, з часопісаў “Огородыч”, “Гаспадыня” наведвальнікі атрымаюць шмат карысных парад пра вырошчванне гародніны і раслін, а таксама догляд за імі.

Экспазіцыя налічвае звыш 40 перыядычных выданняў.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 25 87.

Навіны

Сны aб Беларусі у Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам