ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Сусветны бібліятэчны і інфармацыйны кангрэс – 2013
Дар Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

Да сэрцаў людскіх

Да сэрцаў людскіх
Іншыя навіны

З 3 па 30 верасня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць выстаўка “Да сэрцаў людскіх”, прысвечаная 75-годдзю з дня нараджэння беларускага паэта Анатоля Сямёнавіча Грачанікава (1938–1991).


Творчасць лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1974), лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1984) А. Грачанікава сведчыць пра самабытны талент паэта, адметную індывідуальнасць і новыя магчымасці мастацкага асваення свету. Яго творам уласцівы шырокі тэматычны дыяпазон, глыбіня думкі, засяроджанасць на значных праблемах сучаснасці, псіхалагічная паўната ў паказе перажыванняў.

Паэт-лірык, ён у сваіх першых вершах пайшоў ад уласнай біяграфіі чалавека, які запомніў гераізм і мужнасць народа ў час вайны, нягоды цяжкай пасляваеннай пары, армейскія будні, вучобу, працу.

На выстаўцы ў раздзеле “Я словы для вершаў сваіх не шукаю...” чытач знойдзе творы паэта: зборнік вершаў “Магістраль” (1964), “Грыбная пара” (1973), выдадзены на рускай мове зборнік паэзіі “Звезды и курганы” (1976), кнігу сатыры і гумару “Школа танцаў” (1988), зборнік “Палессе” (1983), а таксама кнігі вершаў для дзяцей “Валерка і лятаючая талерка” (1983), “Казка пра Івана-ганчара і пачвару цара” (1980) і інш.

Вершы, балады і паэмы А. Грачанікава вылучаюцца высокай моўнай культурай, гарманічным адзінствам зместу і формы. Многія яго творы блізкія да песенных узораў, таму невыпадкова асобныя вершы сталі песнямі: “Дударыкі”, “Белая лілея”, “Над Белай Руссю – белы снег…” і інш.

Экспазіцыя знаёміць з кнігамі і артыкуламі, у якіх пісьменнік выступае як рэдактар і літаратурны крытык.

Асобным раздзелам прадстаўлены пераклады А. Грачанікава твораў іншых аўтараў на беларускую мову. Сярод іх – зборнік паэзіі Зульфіі “Такое сэрца ў мяне” (суаўтар перакладу Э. Агняцвет, 1985), кнігі вершаў для дзяцей сучасных афганскіх паэтаў “Ватан – значыць Радзіма” (1987), вершы М. Пацхішвілі “Рагатун і рагатуха” (1989), а таксама асобныя творы рускіх, украінскіх, паэтаў іншых славянскіх краін і малдаўскіх, літоўскіх, сярэднеазіяцкіх паэтаў.

Кантактны тэлефон: 8 (017) 293 27 16.

Навіны

Сны aб Беларусі у Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам