ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Выстаўка "Акварэалізм"
Мноства культур – адна цывілізацыя

Чытаем разам

Чытаем разам
Іншыя навіны

З 8 па 21 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (2-гі паверх, кальцавы калідор) размешчана выстаўка “Чытаем разам”, прысвечаная Міжнароднаму дню сям’і (15 мая).


Чытанне спрыяе фарміраванню сацыяльна значымага чалавека, больш развітога, прычым выхоўваць такога чалавека можна толькі з самых маладых гадоў. Вялікую ролю ў гэтым працэсе адыгрывае сістэматычнае далучэнне дзіця да сямейнага чытання, якое арганізуецца з дапамогай дамашніх бібліятэк. Дзякуючы ім ў сям’і ёсць магчымасць выхоўваць любоў да кнігі.

Сямейнае чытанне займае асаблівае месца ў развіцці чалавека. Традыцыі чытання сыходзяць сваімі каранямі ў далёкае мінулае – пра гэта сведчаць незлічоныя калыханкі, прыгаворкі, песенькі, пястушкі, лічылкі, казкі, загадкі….

Першая сустрэча чалавека з кнігай адбываецца ў сям’і. Сямейнае чытанне дапамагае дзіцяці ўвайсці ў свет кніжнай культуры. Яно рыхтуе маленькага чалавека да ўзаемаадносін з кнігай, падахвочвае і паглыбляе ўвагу, спрыяе ранняму і правільнаму авалоданню роднай мовай.

У рамках Года кнігі Нацыянальная бібліятэка Беларусі прадстаўляе ўвазе чытачоў тэматычную кніжную выстаўку “Чытаем разам”, на якой экспануецца каля 150 выданняў, прысвечаных розным аспектам сямейнага чытання. Асобныя раздзелы ўключаюць найноўшыя выданні, якія прапануюцца для сямейнага чытання: энцыклапедыі, кніжкі-цацкі, навучальныя кнігі, папулярныя дзіцячыя мастацкія творы і г.д.

Дадзеная выстаўка – гэта своеасаблівы компас у свеце выданняў для дзяцей.

Тэлефон для даведак: (+375-17) 293-28-86.

Навіны

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам