ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Чытаем разам
Беларускую кнігу – у рэгіёны

Мноства культур – адна цывілізацыя

Мноства культур – адна цывілізацыя
Іншыя навіны

З 7 мая па 3 чэрвеня ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) адкрыта выстаўка “Мноства культур – адна цывілізацыя”, прысвечаная Сусветнаму дню культурнай разнастайнасці ў імя дыялогу і развіцця.


Культура з яе багатай разнастайнасцю з’яўляецца вечнай каштоўнасцю чалавецтва. Аднак небяспека рэзкага скарачэння шырыні культурнай разнастайнасці ў сучасным свеце вельмі сур’ёзная. Амаль усюды пад уздзеяннем глабалізацыі паміраюць мовы, губляюцца традыцыі, цалкам знікаюць самабытныя культуры. Таму, разумеючы важнасць прыняцця мер для захавання множнасці культур і іх разнастайнасці і падтрымліваючы дух раўнапраўнага партнёрства і салідарнасці, Генеральная Асамблея ААН у сваёй рэзалюцыі (A/RES/57/249) ад 20 снежня 2002 года абвясціла 21 мая Сусветным днём культурнай разнастайнасці ў імя дыялогу і развіцця. Свята вырашана было адзначаць штогод, пачынаючы з 2003 года.

Гэты Дзень дае сусветнай супольнасці магчымасць глыбей усвядоміць каштоўнасці культурнай разнастайнасці і навучыцца развіваць супрацоўніцтва паміж народамі. У рэзалюцыі адзначалася, што справядлівы абмен і дыялог паміж цывілізацыямі і культурамі на аснове ўзаемаразумення, павагі, і роўнай вартасці ўсіх культур з’яўляецца неабходнай умовай для дасягнення сацыяльнай згуртаванасці і міру паміж народамі.

Культурная разнастайнасць – гэта найкаштоўнейшы актыў, які з’яўляецца абавязковай умовай у справе скарачэння маштабаў галечы і дасягнення ўстойлівага развіцця. Множнасць культур з’яўляецца рухаючай сілай развіцця не толькі адносна эканамічнага росту, але і як сродак для больш паўнавартаснага інтэлектуальнага, эмацыянальнага, маральнага і духоўнага жыцця.

Правядзенне Сусветнага дня культурнай разнастайнасці спрыяе захаванню нацыянальнай самабытнасці, культурнай і моўнай разнастайнасці, матэрыяльнай і нематэрыяльнай культурнай спадчыны.

Павышаная ўвага ў апошнія гады надаецца міжнародна-прававому рэгуляванню ў галіне культуры, паколькі культурныя правы складаюць неад’емную частку праў чалавека. У многіх міжнародных прававых актах замацавана права кожнага чалавека на магчымасць удзельнічаць у культурным жыцці па сваім выбары і прытрымлівацца сваіх культурных традыцый. Гэтыя прынцыпы адлюстраваны ва Усеагульнай дэкларацыі аб культурнай разнастайнасці, прынятай ЮНЕСКА ў 2001 годзе, якая з’явілася першым міжнародным прававым інструментам захавання культурнай разнастайнасці. Яна змяшчае сукупнасць кіруючых прынцыпаў для стварэння больш міралюбівага і справядлівага грамадства, якое засноўваецца на ўзаемнай павазе і памяркоўнасці. У ёй закладзена імкненне да прызнання культурнай разнастайнасці не проста як факта, а як крыніцы наватарства, абменаў і творчасці, якія фарміруюць асновы чалавецтва.

На выстаўцы прадстаўлена больш за 100 дакументаў на рускай, англійскай, французскай і нямецкай мовах. Вялікую частку экспазіцыі складаюць дакументы міжнародных арганізацый: кнігі, брашуры, мімеаграфаваныя матэрыялы ААН, перыядычныя выданні, буклеты.

Экспазіцыя ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Культурны дыялог і культурная разнастайнасць у інтарэсах устойлівага развіцця.
  • Збліжэнне культур і працэс мірабудаўніцтва: культура міру.
  • Міжрэлігійны дыялог – важны кампанент збліжэння культур.
  • Ахова моўнай разнастайнасці і падтрымка шматмоўя.
  • Ахова матэрыяльнай і нематэрыяльнай культурнай спадчыны як фактар збліжэння культур.

Выстаўка будзе карысная лінгвістам, філолагам, супрацоўнікам устаноў культуры і мастацтва, гісторыкам, а таксама шырокаму кругу чытачоў, якія цікавяцца пытаннямі ўзаемадзеяння культур, моўнай і культурнай разнастайнасцю.

Карысныя спасылкі

Дні, гады і дзесяцігоддзі

Дакументы

Рэзалюцыі Генеральнай Асамблеі

Даклады і запіскі Генеральнага сакратара

Дэкларацыі, канвенцыі і пагадненні

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам