ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Пяшчотная, мілая, добрая
Да ўвагі карыстальнікаў!

Беларускі арнамент

Беларускі арнамент
Іншыя навіны

З 10 кастрычніка па 10 лістапада ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (2-гі паверх, кальцавы калідор) арганізавана кніжна-ілюстрацыйная выстаўка “Беларускі арнамент”, прымеркаваная да Дня работнікаў культуры.


Беларускі арнамент – гэта своеасаблівы код, спосаб перадачы інфармацыі пра светапогляд, вераванні, звычаі і культурныя традыцыі нашага народа. Ён з’яўляецца адметнай праявай нацыянальнай культуры, у ім адлюстроўваецца ўласцівае народу пачуццё гармоніі. Графічным спосабам арнамент перадае назапашаныя продкамі пазнанні пра навакольны свет.

Арнамент у беларускім народным прыкладным мастацтве не толькі павышаў эстэтычную каштоўнасць прадметаў, але і меў важнае абярэгавае значэнне. Пояс, кашуля, фартух, ручнік былі напоўнены асаблівым сімвалічным і магічным сэнсам. Вера нашых продкаў спалучала старажытныя язычніцкія праявы з больш познімі хрысціянскімі. У іх аснове – вера ў шчырую працу, руплівасць сваіх рук, дабро, справядлівасць, любоў.

Падабраныя для выстаўкі энцыклапедычныя, даведачныя, вучэбныя, навуковыя і навукова-папулярныя выданні апавядаюць пра гісторыю развіцця арнаментальнага мастацтва, класіфікацыю, стылі і асаблівасці пабудовы арнаментаў, сэнсавае значэнне арнаментальных сімвалаў. Таксама прапанаваныя выданні даюць уяўленне пра аб’екты прымянення арнаментальнага дэкору: архітэктурныя будынкі і збудаванні, мэблю, кнігі, кераміку, тэкстыль, зброю, адзенне і нават дзяржаўную сімволіку.

Экспазіцыя дапоўнена багатым ілюстрацыйным матэрыялам. Зацікавіць работнікаў культуры, педагогаў, выхавацеляў, а таксама шырокае кола чытачоў, што шануюць свае карані і народнае мастацтва.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 28 86, 293 29 80.

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў СШ № 62 г. Мінска ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык”, якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам