ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Адкрыццё выстаўкі жывапісу Уладзіміра Акулава
Беларускі арнамент

Пяшчотная, мілая, добрая

Пяшчотная, мілая, добрая
Іншыя навіны

З 10 кастрычніка па 11 лістапада ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (2-гі паверх, кальцавы калідор) арганізавана кніжна-ілюстрацыйная выстаўка “Пяшчотная, мілая, добрая”, прымеркаваная да Дня маці.


Лёс кожнага чалавека звязаны з імем маці – увасабленнем пяшчоты і цеплыні. Матчына любоў і пяшчота нараджае ў нас імкненне памнажаць сваё пачуццё дабрыні, дарыць яго людзям і змяняць жыццё да лепшага.

У розных краінах свету Дзень маці адзначаюць у розны час. У Беларусі ён супадае з вялікай праваслаўнай урачыстасцю – Пакровам Прасвятой Багародзiцы – і святкуецца 14 кастрычніка.

Дзень маці дапамагае нам яшчэ мацней адчуць веліч і святасць найважнейшага прызначэння жанчыны, звязанага з нараджэннем і выхаваннем дзяцей, усвядоміць яе велізарную ролю ў захаванні і ўмацаванні духоўных каштоўнасцей, маральных ідэалаў. Стваральная роля маці, пазітыўныя жыццёвыя арыенціры дзяцей – гэта тыя асновы, без якіх немагчыма ўмацаванне прэстыжу сям’і, духоўнае адраджэнне грамадства.

У экспазіцыі “Пяшчотная, мілая, добрая” прадстаўлена каля 150 сучасных выданняў, якія тычацца самых важных для кожнай клапатлівай маці тэм: выхавання дзяцей, падтрымлівання здаровага ладу жыцця і правільнага харчавання, захавання сямейных традыцый і звычаяў, планіроўкі, абсталявання і камфортнага ўладкавання жылля.

Экспазіцыя дапоўнена багатым ілюстрацыйным матэрыялам і будзе цікавай для шырокага кола чытачоў, асабліва маладых мам, якія атрымаюць шмат карысных парад і рэкамендацый.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 29 80.

Да Дня маці Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі падрыхтавана таксама віртуальная выстаўка "Першае слова ў кожным лёсе".

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам