ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Авангард – кнізе
Гімнастыка цела – шлях да cябе

Беларускае мастацтва на старонках сучасных выданняў

Беларускае мастацтва на старонках сучасных выданняў
Іншыя навіны

Напярэдадні Дня работнікаў культуры Нацыянальная бібліятэка Беларусі прапануе кніжную выстаўку “Беларускае мастацтва на старонках сучасных выданняў”, прысвечаную сучасным дасягненням мастацтва Беларусі.


У апошнія гады беларуская мастацтвазнаўчая навука зрабіла важныя крокі ў вывучэнні айчыннага мастацтва, распрацоўцы тэарэтычных асноў яго развіцця. З іх дапамогай складаецца сучаснае, больш дакладнае веданне мінулага, лепш адчуваецца своеасаблівасць і адметнасць айчыннай культуры, агульнасць шляхоў яе развіцця ў еўрапейскім кантэксце.

Сучасная мастацкая культура Беларусі характарызуецца пошукам новых форм праяўлення, пашырэннем альтэрнатыўных метадаў, стракатасцю жанраў. Новым павевам стала арыентацыя творчасці на масавы попыт. Сучаснае мастацтва носіць пераважна відовішчны характар.

Мастацтва Беларусі, яго багатае мінулае, дасягненні сённяшняга дня знайшлі шырокае адлюстраванне на старонках выданняў, якія пабачылі свет у новым стагоддзі ў беларускіх выдавецтвах.

Каля 200 дакументаў, сярод якіх альбомы, энцыклапедычныя выданні, даведнікі, манаграфіі, кнігі ўспамінаў, вучэбныя выданні, апавядаюць пра беларускіх акцёраў, рэжысёраў, спевакоў, музыкантаў, мастакоў. Чытачы атрымаюць магчымасць даведацца пра помнікі архітэктуры, беларускія тэатры, асаблівасці развіцця нацыянальнага музычнага мастацтва, характэрныя рысы жывапісу, дасягненні ў скульптуры, асаблівасці кінематаграфічнай справы.

Выстаўка разлічана на работнікаў сферы культуры, а таксама ўсіх, хто цікавіцца пытаннямі беларускай культуры і мастацтва.

Экспазіцыя размешчана на кальцавым калідоры 2-га паверха і будзе доўжыцца з 8 кастрычніка да 15 лістапада.

Кантактны тэлефон: 293-29-80.

Увага! У чытальных залах арганізаваны доступ да поўных спісаў літаратуры, прадстаўленай на ўсіх кніжных выстаўках, якія ладзяцца ў бібліятэцы.

Навіны

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам