ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Выступленне міністра культуры П.П. Латушкі да Дня работнікаў культуры
Беларускае мастацтва на старонках сучасных выданняў

Авангард – кнізе

Авангард – кнізе
Іншыя навіны

12 кастрычніка а 18-й гадзіне ў музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ладзіцца адкрыццё выставачнага праекта “Авангард – кнізе”.


Праект задуманы як цыкл невялікіх выставак графікі мастакоў-наватараў. Яго асноўная мэта – нагадаць пра час, калі Беларусь для ўсяго свету стала месцам ледзь не самых дзёрзкіх пошукаў у гісторыі мастацтва, і пазнаёміць гледача з графікай пачатку ХХ стагоддзя.

<Першая выстаўка праекта “Іван Клюн, Пётр Львоў і Ніна Хлебнікава” складаецца з 17 акварэляў і малюнкаў, самы ранні з якіх датаваны 1909 годам, а апошні – 1936-м./p>

Галоўная асоба тут – Іван Клюн, культавы мастак рускага авангарду. Беларускі глядач сустрэнецца з яго графікай часоў мадэрну, познімі пейзажамі і нацюрмортамі. Ніна Хлебнікава прадстаўлена профільнымі партрэтамі Маякоўскага і двума супрэматысцкімі творамі, Пётр Львоў – архітэктурнымі накідамі.

Экспазіцыю адкрываюць футурыстычныя кнігі з калекцыі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Рэалізаваць праект дапамагае знаўца авангарду і калекцыянер Леанід Закс, продкі якога выйшлі з беларускага Палесся. Сямейная калекцыя Заксаў знаходзіцца ў Швейцарыі і сёння актыўна рэпрэзентуецца ў мастацкіх і навуковых кругах Еўропы і Расіі.

Выстаўка будзе размешчана ў музеі кнігі па 20 снежня 2010 г.

Тэлефоны для даведак: 293-28-32, 293-27-22.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам