ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Ён пісаў музыку для вас
Першыя крокі ў свет навукі

“Аж голас у веку наступным пачуецца…”

“Аж голас у веку наступным пачуецца…”
Іншыя Навіны

З 6 лютага па 16 сакавіка ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць юбілейная выстаўка “Аж голас у веку наступным пачуецца… ”, прысвечаная 80-годдзю з дня нараджэння беларускага пісьменніка і публіцыста Міхася Стральцова.


Прыгожае і разумнае, шматфарбнае і тонкае слова лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Купалы (1988) Міхаіла Лявонцьевіча Стральцова (1937–1987), якое ўвайшло ў беларускую літаруру на пачатку 1960-х, і сёння не можа не выклікаць захаплення і павагі. Пісьменнік па прызванні і псіхолаг па натуры, ён заўсёды піша пра сябе, пра стан сваёй душы і праз сваіх герояў выстаўляе яе перад чытачом. Іншадумец і дысідэнт, яркі прадстаўнік “філалагічнага пакалення” Міхась Стральцоў – постаць адметная, загадкавая і непаўторная.

Выстаўку адкрываюць уласныя творы аўтара, якія складаюць раздзел “Яго шырокі, неабдымны свет” і прадстаўлены як асобнымі выданнямі, так і публікацыямі ў перыёдыцы. Сярод іх – зборнікі апавяданняў “Блакітны вецер” (1962) і “Сена на асфальце” (1966), аповесць “Адзін лапаць, адзін чунь” (1970), зборнік апавяданняў і аповесцей “Перад дарогай” (1994), кніга выбраных твораў “Смаленне вепрука” (2015), “Выбраныя творы” (2015) з серыі “Беларускі кнігазбор” і інш. Са Стральцовым-паэтам знаёмяць зборнікі вершаў “Ядлоўцавы куст” (1973), “Цень ад вясла” (1979), “Яшчэ і заўтра” (1983), “Мой свеце ясны” (1986). Усеагульным прызнаннем карыстаўся Міхась Стральцоў і як таленавіты крытык, аб чым сведчаць кнігі “У полі зроку” (1976), “Пячатка майстра” (1986), эсэ “Загадка Багдановіча” (1969) і інш.

Другая частка экспазіцыі “Жыццё ў слове” прысвечана перакладам М. Стральцова рускіх, украінскіх, італьянскіх, іспанскіх, лацінаамерыканскіх паэтаў, а таксама рамана Ч. Айтматава “Буранны паўстанак” (1987). Тут жа размешчаны пераклады твораў пісьменніка на розныя мовы свету.

Асаблівасці жыццёвага і творчага шляху пісьменніка раскрывае апошні раздзел выстаўкі “Загадка майстра”, які змяшчае шматлікія літаратуразнаўчыя матэрыялы на беларускай, рускай і польскай мовах, а таксама ўспаміны знаёмых і блізкіх юбіляра.

Усяго экспазіцыя налічвае каля 100 дакументаў.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 16.

Навіны

15–30 верасня 1944 года. На шляху да Вялікай Перамогі

24 Вер 2024

Працяг новага праекта Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне” прысвечаны 80-годдзю Перамогі савецкага народа над нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў Вялікай Айчыннай вайне. З канца ліпеня 2024-га па май 2025 г. на партале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне”

Новае выданне твораў Кузьмы Чорнага

24 Вер 2024

18 верасня супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ўзялі ўдзел у прэзентацыі другога тома Збору твораў Кузьмы Чорнага, якое адбылося ў Інстытуце літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Да 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"

Зала дакументаў па мастацтве прапануе: рубрыка “Паштоўкі і плакаты з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі”

22 Вер 2024

Кожны дзень, праходзячы па калідорах бібліятэкі, мы і нашы чытачы любуемся творамі беларускіх жывапісцаў, скульптараў, майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Зала дакументаў па мастацтве прапануе...

У бібліятэцы абмеркавалі міжнародныя стандарты і выбарчы працэс

20 Вер 2024

19–20 верасня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Міжнародныя стандарты і выбарчы працэс: вопыт і перспектывы развіцця”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“«Песняры»: малітва галасоў і сэрцаў”: бібліятэка стварае новы віртуальны праект

20 Вер 2024

У гэтым годзе адзначаецца 55-годдзе з часу заснавання Беларускага дзяржаўнага ансамбля “Песняры” – легендарнага гурта, любімага мільёнамі слухачоў у розных краінах свету.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам