ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Тэставы доступ да ЭІР "The Vogue Archive"
Сведкі сівой даўніны: замкі, палацы, сядзібы Беларусі

Арганізацыя Аб’яднаных Нацый – надзея і дом для ўсяго чалавецтва

Арганізацыя Аб’яднаных Нацый – надзея і дом для ўсяго чалавецтва
Іншыя навіны

З 11 кастрычніка па 30 лістапада ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) адкрыта тэматычная выстаўка “Арганізацыя Аб'яднаных Нацый – надзея і дом для ўсяго чалавецтва”, прысвечаная Дню ААН.


Дзень нараджэння Арганізацыі Аб’яднаных Нацый штогод адзначаецца 24 кастрычніка. Менавіта ў гэты дзень у 1945 годзе ўступіў у сілу яе асноватворны дакумент – Статут. Свята было абвешчана 31 кастрычніка 1947 года на 2-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН (рэзалюцыя № 168), а ў 1971 годзе Асамблея рэкамендавала, каб усе краіны-члены адзначалі яго як дзяржаўнае свята (рэзалюцыя 2782 (XXVI)).

Традыцыйна ў гэты дзень ва ўсім свеце праводзяцца сустрэчы, сходы, дыскусійныя круглыя сталы, выстаўкі, прысвечаныя мэтам арганізацыі і яе дасягненням.

Арганізацыя Аб’яднаных Нацый з’яўляецца ўнікальнай міжнароднай структурай, створанай для падтрымання міру і бяспекі ва ўсім cвеце, развіцця сяброўскіх адносін паміж краінамі і садзейнічання сацыяльнаму прагрэсу. Яна вядзе работу ў інтарэсах усёй чалавечай сям’і колькасцю сем мільярдаў чалавек. Цяпер членамі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый з’яўляюцца 193 дзяржавы.

Рэспубліка Беларусь стаяла каля вытокаў стварэння ААН. Наша краіна была ў ліку 51 дзяржавы – заснавальніцы Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. Супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і ААН з’яўляецца адным з прыярытэтных кірункаў знешнепалітычнай дзейнасці нашай краіны. Беларуская дэлегацыя пастаянна ўдзельнічае ў рэгулярных і спецыяльных сесіях Генеральнай Асамблеі, Эканамічнага і сацыяльнага савета і іншых вядучых органаў ААН. Наша дзяржава заўсёды імкнулася займаць у рамках ААН актыўную пазіцыю па крытычна важных пытаннях і праблемах міжнароднага парадку дня і ўносіць рэальны ўклад у рашэнне гэтых праблем.

Дзейнасць арганізацыі шматгранная і ахоплівае шырокі круг важных праблем – ад устойлівага развіцця і памяншэння маштабаў галечы да барацьбы з тэрарызмам і незаконным абарачэннем наркотыкаў, ад падтрымання дэмакратыі і развіцця сістэмы кіравання да аховы навакольнага асяроддзя і рашэння глабальных медыцынскіх праблем. Агульнавядомыя поспехі ААН у такіх галінах дзейнасці, як падтрыманне міру, абарона праў чалавека і гуманітарная дапамога.

Аднак існуе і шэраг нявырашаных праблем. Эканамічная і фінансавая нестабільнасць, лакальныя ўзброеныя канфлікты, недахоп энергетычных, харчовых і прыродных рэсурсаў, пагрозы экалагічнага характару – усё гэта патрабуе новага прачытання і разумення, а таксама задзейнічання новых механізмаў, накіраваных на рашэнне праблем.

Шматгранная дзейнасць ААН па збавенні будучых пакаленняў ад бедстваў вайны, падтрыманні міру і міжнароднай бяспекі, развіцці дружалюбных адносін паміж нацыямі на аснове павагі прынцыпу раўнапраўя і самавызначэння народаў, ажыццяўленні міжнароднага супрацоўніцтва ў вырашэнні міжнародных праблем эканамічнага, сацыяльнага, культурнага і гуманітарнага характару раскрываецца ў дакументах, што экспануюцца на выстаўцы. У асобным раздзеле прадстаўлена літаратура, якая асвятляе розныя аспекты супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь і Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.

На выстаўцы прадстаўлена звыш 100 дакументаў з фондаў бібліятэкі на рускай і англійскай мовах: кнігі, перыядычныя выданні, мімеаграфаваныя матэрыялы ААН, брашуры, буклеты.

Экспазіцыя складаецца з наступных тэматычных раздзелаў:

  • Асноўныя звесткі пра ААН.
  • Падтрыманне міжнароднага міру і бяспекі.
  • Садзейнічанне ўстойліваму развіццю.
  • Падтрыманне і абарона праў чалавека.
  • Міжнароднае права.
  • Аказанне гуманітарнай дапамогі.
  • ААН і Рэспубліка Беларусь.

Выстаўка будзе цікавай спецыялістам у галіне міжнароднага права і міжнародных адносін, палітолагам, студэнтам і выкладчыкам, а таксама ўсім, хто цікавіцца дзейнасцю ААН.

Спіс літаратуры

Карысныя спасылкі

Асноўныя звесткі

Партнёрскія сувязі

Публікацыі

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў СШ № 62 г. Мінска ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык”, якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам