ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Беларускі салавей
Глабальная катастрофа – нацыянальная бяда

Адзін з першапраходцаў

Адзін з першапраходцаў
Іншыя навіны

З 15 па 30 красавіка ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць кніжная выстаўка “Адзін з першапраходцаў”, прысвечаная 130-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага-гісторыка Усевалада Макаравіча Ігнатоўскага (1881–1931).


Імя У.М. Ігнатоўскага – вучонага, педагога і асветніка, актыўнага правадніка палітыкі беларусізацыі, першага наркама асветы і прэзідэнта акадэміі навук, грамадскага і палітычнага дзеяча – было шырока вядома ў БССР у 20-я гг. З імем вучонага звязана стварэнне вышэйшай школы і навучальных устаноў у савецкай Беларусі. Шмат сілы і энергіі патраціў Ігнатоўскі на арганізацыю і развіццё Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Пры яго непасрэдным удзеле ў 1922 г. быў адкрыты Інстытут беларускай культуры (Інбелкульт), рэарганізаваны ў 1928 г. у Беларускую акадэмію навук, Ігнатоўскі стаў яе першым прэзідэнтам.

На выстаўцы экспануецца каля 70 дакументаў, якія знаёмяць з творчай спадчынай вучонага, яго жыццём і дзейнасцю.

Буйны ўклад унёс У.М. Ігнатоўскі ў станаўленне гістарычнай навукі ў БССР. Ім напісаны шэраг навуковых прац па гісторыі Беларусі, сярод якіх “Кароткі нарыс гісторыі Беларусі” (1919), “Гісторыя Беларусі ў ХІХ і ў пачатку ХХ ст.” (1926) і іншыя.

Адметнае месца ў экспазіцыі займае работа “1863 год на Беларусі” (1930) – першае ў беларускай гістарыяграфіі грунтоўнае навуковае даследаванне паўстання 1863–1864 гг., пабудаванае на дакументальных крыніцах.

Раздзел "Жыццё цудоўнае і трагічнае" знаёміць з публікацыямі, змешчанымі ў энцыклапедычных выданнях, кнігамі і артыкуламі пра жыццё і творчасць У.М. Ігнатоўскага.

Кантактны тэлефон: 293-27-16.

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў СШ № 62 г. Мінска ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык”, якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам