ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Запрашаем да супрацоўніцтва
Адзін з першапраходцаў

Беларускі салавей

Беларускі салавей
Іншыя навіны

З 15 красавіка па 9 мая ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) ладзіцца выстаўка “Беларускі салавей”, прысвечаная 125-годдзю з дня нараджэння беларускага пісьменніка і перакладчыка Змітрака Бядулі (1886–1941).


Змітрок Бядуля (Самуіл Яфімавіч Плаўнік) – адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры. Яго імя займае адметнае месца ў галерэі імёнаў, якія ўславілі беларускі народ, узбагацілі яго культуру і мастацтва. У нацыянальным прыгожым пісьменстве ён паэт-рамантык, аўтар лірычных вершаў і мініяцюр, раманіст, публіцыст з выразна акрэсленай цікавасцю да актуальных праблем, таленавіты і арыгінальны тэатральны крытык, даследчык пытанняў этнаграфіі і фальклору, дзіцячы пісьменнік.

Раздзел “Таленавіты мастак слова” пазнаёміць наведвальнікаў выстаўкі з літаратурнай спадчынай З. Бядулі, якая прадстаўлена зборамі твораў, выбранымі творамі, а таксама асобна выдадзенымі кнігамі: зборнікам лірычных імпрэсій-мініяцюр “Абразкі” (1913), кнігамі паэзіі “Пад родным небам” (1922), “Буралом” (1925), “Паэмы” (1927), зборнікамі апавяданняў “На зачарованых гонях” (1923), “Апавяданні” (1926), “Дэлегатка” (1928), “Тры пальцы” (1930), “Незвычайныя гісторыі” (1931), “Па пройдзеных сцежках” (1940), аповесцю “Салавей” (1928), аўтабіяграфічнымі аповесцямі “Набліжэнне” (1935) і “У дрымучых лясах” (1939), двухтомным раманам “Язэп Крушынскі” (1929–1932), пасляваеннымі выданнямі.

У экспазіцыі размешчаны творы пісьменніка для дзяцей. Гэта – вершаваная казка “Мурашка-Палашка”, паэма “Хлопчык з-пад Гродна”, казкі “Сярэбраная табакерка”, “Скарб” і іншыя, якія сведчаць пра добрае веданне пісьменнікам дзіцячай псіхалогіі, уменне пісаць для юнага чытача займальна і даходліва.

Асобна на выстаўцы прадстаўлены пераклады, зробленыя З. Бядулем: з яўрэйскай на беларускую мову ён пераклаў аповесць Шолама-Алейхема “Хлопчык Мотка” (1930), апавяданні “Запіскі коміваяжора”, раман Ш. Годынэра “Чалавек з вінтоўкай” (1933), кнігі С. Каган “Апавяданні” (1940), Э. Каган “Дружная сямейка” (1940); з украінскай – асобныя вершы Т. Шаўчэнкі.

У раздзеле “Бядулю чытаюць на розных мовах” можна пазнаёміцца з перакладамі твораў пісьменніка на англійскую, нямецкую, французскую, рускую, украінскую, латышскую, літоўскую, польскую, балгарскую, яўрэйскую, кіргізскую, армянскую і іншыя мовы.

Матэрыялы, якія знаёмяць з жыццём і творчасцю пісьменніка, прадстаўлены ў раздзеле “Эскізы да партрэта”. Сярод аўтараў артыкулаў – І. Навуменка, В. Каваленка, Л. Зубараў, З. Мельнікава, І. Кульбянкова і інш.

Кантактны тэлефон: 293-27-16.

Навіны

Сны aб Беларусі у Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам