ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Творчыя заняткі “Хатка ў вёсцы”
Прэзентацыя выдання “Архивы. Ничего, кроме правды”

8 мільярдаў. На шляху да ўстойлівай будучыні для ўсіх

8 мільярдаў. На шляху да ўстойлівай будучыні для ўсіх
Іншыя Навіны

З 7 ліпеня па 7 жніўня ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) адкрыта тэматычная выстава “8 мільярдаў. На шляху да ўстойлівай будучыні для ўсіх”, прысвечаная Сусветнаму дню народанасельніцтва.

Гэты Дзень штогод адзначаецца 11 ліпеня па рашэнні савета кіраўнікоў Праграмы развіцця Арганізацыі Аб’яднаных Нацый (Рашэнне ПРААН 89/46, п. 21). Упершыню ён праводзіўся ў ліпені 1987 года і быў прысвечаны з’яўленню пяцімільярднага жыхара планеты.

Мэта правядзення Дня – прыцягненне ўвагі грамадскасці да пытанняў народанасельніцтва, праграм агульнага развіцця насельніцтва, а таксама дэмаграфічных праблем у свеце.

Прапанаваная ўвазе чытачоў і наведвальнікаў бібліятэкі экспазіцыя знаёміць з дэмаграфічнымі тэндэнцыямі, ацэнкамі і прагнозамі ў галіне народанасельніцтва, а таксама з сусветнай дэмаграфічнай статыстыкай і палітыкай.

Выстава налічвае каля 90 дакументаў на рускай і англійскай мовах. Гэта кнігі, перыядычныя выданні, брашуры, буклеты, мімеаграфаваныя матэрыялы. Большую частку экспазіцыі складаюць дакументы міжнародных арганізацый – даклады і справаздачы ААН, такія як даклад аб сусветным развіцці, даклад аб чалавечым развіцці, штогадовыя даклады Фонду ААН у галіне народанасельніцтва, афіцыйныя справаздачы Камісіі па народанасельніцтве і развіцці і інш.

Сярод прадстаўленых дакументаў – статыстычныя зборнікі па народанасельніцтве, энцыклапедыі і даведнікі, манаграфіі, матэрыялы дэмаграфічных даследаванняў, навучальныя дапаможнікі, навуковыя даклады, матэрыялы навуковых канферэнцый, аналітычныя агляды.

Dzien_narodanas-va-1.jpg

Выстава ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Колькасць насельніцтва і дэмаграфічныя тэндэнцыі: сусветныя статыстычныя даныя
  • Насельніцтва свету: гісторыя, праблемы, даследаванні. Дзейнасць ЮНФПА
  • Народанасельніцтва, навакольнае асяроддзе, адукацыя і ўстойлівае развіццё
  • Дэмаграфічная сітуацыя і чалавечы капітал Рэспублікі Беларусь

    Выстава будзе цікавая выкладчыкам, аспірантам і студэнтам вышэйшых навучальных устаноў гуманітарнага і эканамічнага профіляў, навуковым работнікам, спецыялістам у галіне дэмаграфіі, сацыёлагам, работнікам органаў дзяржаўнага кіравання, а таксама ўсім, хто цікавіцца сацыяльна-дэмаграфічнымі і сацыяльна-эканамічнымі праблемамі.

    Агульная колькасць жыхароў нашай планеты імкліва расце з кожным годам. У лістападзе 2022 года яна дасягнула адзнакі ў 8 мільярдаў чалавек.

    За апошнія 200 гадоў колькасць насельніцтва Зямлі вырасла ў восем разоў. Так, напрыклад, калі ў пачатку 1900-х на планеце было ўсяго 1,6 млрд чалавек, то да пачатку 2000-х ужо 6 млрд, а ў 2011 годзе – 7 млрд. Такі імклівы рост тлумачыцца развіццём медыцыны, дасягненнямі ў галіне санітарыі, пашырэннем доступу да пітной вады, шырокім ахопам вакцынацыі.

    Імклівы рост і мабільнасць насельніцтва, старэнне і ўрбанізацыя – гэтыя беспрэцэдэнтныя дэмаграфічныя змены ў свеце абяцаюць вялізныя магчымасці, але адначасова і сур’ёзныя праблемы. Актыўны рост насельніцтва адбіваецца на стане экалогіі, прыродных рэсурсах, сацыяльна эканамічным развіцці. Шматлікія крызісы – харчовы, паліўны, экалагічны, фінансавы – ствараюць значныя праблемы і падахвочваюць сусветную супольнасць да ўсведамлення неабходнасці надаваць значна больш увагі дэмаграфічным праблемам і асноватворным элементам устойлівага развіцця.

    Карысныя спасылкі

    Публікацыі

    Канферэнцыі і мерапрыемствы па тэме


    Час работы выставы адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
    Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

    Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 26.

    Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі.

  • Навіны

    Беларуская натарыяльная палата і Нацыянальная бібліятэка Беларусі: захоўваем гісторыю разам

    5 Чэр 2024

    5 чэрвеня ў зале адукацыйных тэхналогій у рамках падпісанага раней пагаднення аб супрацоўніцтве ў сферы інфармацыйнай дзейнасці паміж Беларускай натарыяльнай палатай і Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі адбылася ўрачыстая перадача ў фонды "алмаза ведаў" унікальнага выдання, прысвечанага этапам станаўлення інстытута натарыята на беларускіх землях.

    Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

    Кніжная спадчына Дома Мамонічаў

    3 Чэр 2024

    З 3 чэрвеня ў музеі кнігі арганізавана выстава, прымеркаваная да 450-годдзя з пачатку дзейнасці друкарні Мамонічаў – аднаго з самых адметных беларускіх выдавецкіх цэнтраў ХVІ – пачатку ХVІІ ст.

    Кніжныя выстаўкі

    У бібліятэцы ўзнагародзілі пераможцаў конкурсу “Знайдзі скарбы”

    3 Чэр 2024

    3 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся фінал культурна-асветніцкай акцыі “Знайдзі скарбы”, ініцыяванай прадстаўніцтвам Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь.

    Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

    3–9 чэрвеня 1944 года. 13 тыдняў да Вызвалення

    4 Чэр 2024

    Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

    Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

    Беларусь няскораная

    3 Чэр 2024

    З 6 мая па 5 ліпеня ў зале даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання (пам. 257) праходзіць кніжная выстава “Беларусь няскораная”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

    Кніжныя выстаўкі

    Бібліятэкарам