ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Дзіцячы пакой запрашае
Мовы рысы непаўторныя

100 гадоў на варце правапарадку

Іншыя Навіны

З 20 лютага па 20 сакавіка ў зале перыядычных выданняў (пам. 106) праходзіць тэматычная выстаўка “100 гадоў на варце правапарадку”, прысвечаная Дню беларускай міліцыі.


4 сакавіка адзначае сваё прафесійнае свята беларуская міліцыя. На ўсіх этапах развіцця органаў унутраных спраў супрацоўнікі МУС знаходзіліся на перадавой барацьбы са злачыннасцю і заўсёды станавіліся на абарону сваёй зямлі і суайчыннікаў, іх законных праў і інтарэсаў. Ад якасці іх працы і прафесіяналізму залежыць, ці будуць жыхары беларускіх гарадоў і вёсак адчуваць сябе ў бяспецы дома, на вуліцы, у дарозе.

Грамадзяне нашай краіны прад’яўляюць сёння самыя высокія патрабаванні да Міністэрства ўнутраных спраў. Усё гэта патрабуе больш эфектыўных падыходаў да барацьбы са злачыннасцю, удасканалення стратэгіі і тактыкі ў процідзеянні крыміналу і карупцыйным праявам.

Прадстаўленыя на выстаўцы спецыялізаваныя перыядычныя выданні “На страже”, “Милиция Беларуси”, “Вестник Академии МВД Республики Беларусь” раскажуць пра нялёгкую і небяспечную работу супрацоўнікаў органаў унутраных спраў. На старонках газет “Советская Белоруссия”, “Звязда”, “Гродзенская праўда”, “Минский курьер”, “Семь дней”, часопісаў “Беларуская думка”, “Беларусь” і інш. можна знайсці публікацыі, прысвечаныя дзейнасці МУС і яго структурных падраздзяленняў.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 25 87.

Навіны

“На ўсходзе сонца”: заключны фільм кінатрылогіі “Доўгія вёрсты вайны”

19 Вер 2024

18 верасня зала дакументаў па мастацтве (пам. 306) у чарговы раз стала месцам прыцягнення прыхільнікаў творчасці Васіля Быкава і экранізацый яго глыбокіх твораў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Кніга – лепшы падарунак

19 Вер 2024

Напярэдадні святкавання Дня бібліятэк у рамках дабрачыннай акцыі “Год якасці: фарміруем фонды разам”, якая праводзіцца з мэтай дакамплектавання фондаў бібліятэк краіны, супрацоўнікі аддзела камплектавання фондаў на працягу ўсяго святочнага тыдня наведвалі бібліятэкі Рэспублікі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У Сафіі адзначылі Дзень народнага адзінства

18 Вер 2024

17 верасня да Дня народнага адзінства ў Рускім Доме ў Сафіі адкрылася фотавыстава “Беларусь: прыгожыя імгненні”, падрыхтаваная Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з тэлеканалам “Беларусь 24”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Танкіст-ас

20 Вер 2024

Званне Героя Савецкага Саюза Вітольду Міхайлавічу Гінтаўту (1922–1987) прысвоена Указам Прэзідыума Вярхоўнога Савета СССР ад 24 красавіка 1944 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым адвагу і геройства”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

Віншуем з юбілеем Наталлю Паўлаўну Алейнікаву!

18 Вер 2024

Наталля Паўлаўна, прыміце ад усяго калектыву Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі віншаванні з цудоўнай юбілейнай датай! Моцнага здароўя на доўгія гады, невычэрпнага жаночага шчасця, багацця, цяпла ў доме і гармоніі ў душы. Няхай усё складаецца ўдала і гарманічна, жыццё будзе напоўнена яркімі фарбамі і толькі добрым настроем! Хай блізкія акружаюць клопатам і любоўю, спраўджваюцца самыя смелыя і грандыёзныя мары.

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

Уладар дзіцячых мар

17 Вер 2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Уладар дзіцячых мар”, прысвечаная 75-годдзю беларускага пісьменніка Аляксея Мікалаевіча Якімовіча, праходзіць з 17 верасня па 20 кастрычніка ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам