ГалоўнаяНавіныБлог прафесійнага чытача
Яго псеўданім быў нават запісаны ў пашпарце. Некалькі гісторый пра творы вядомага сатырыка Кандрата Крапіву
Дапаможнік па рэалізацыі норм Маракешскага дагавора

#BelBookChallenge-2020: вынікі

#BelBookChallenge-2020: вынікі
Іншыя навіны

Дарагія сябры! Нішто добрае не можа доўжыцца вечна. Такое жыццё. Таму мы з лёгкім сэрцам аб'яўляем: BelBookChallenge падышоў к фіналу. Самы час аб'явіць яго вынікі.

101 дзень, 12 тэм, 11 падборак з рэкамендацыямі, 59 прапанаваных кніг і незлічоная колькасць слоў у рэцэнзіях – гэты чэлендж быў не з простых, але таму толькі прыемней аб'явіць аб яго завяршэнні.

Мы бязмерна ўдзячныя ўсім, хто знайшоў у сабе мужнасць прыняць выклік і кінуцца з галавой у бездань сучаснай беларускай літаратуры разам з намі. Мы неверагодна ганарымся тымі, хто адважыўся не проста чытаць кнігі, якія адпавядаюць прапанаваным тэмам, але і складаць на іх шчырыя водгукі. І мы вельмі рады, што сярод чытачоў знайшліся тыя, хто не пасаромеўся падзяліцца гэтымі рэцэнзіямі ў сацыяльных сетках.

У такіх актыўнасцях, вядома, галоўнае – сам факт удзелу, аднак мы не можам не адзначыць тых трох смельчакоў, якія змаглі не толькі пачаць, але і завяршыць BelBookChallenge. Бо адолець цэлых 12 кніг – задача не з лёгкіх! Зрэшты, сярод нашых чытачоў знайшліся тыя, хто з гэтым справіўся.

Пальма першынства ў чытанні на хуткасць дасталася Марыне Елісеевай, следам за ёй трыумфальна завяршылі чэлендж Вераніка Васільева і Павел Яцін. Асабліва адзначаем рэцэнзіі Веранікі на «Калядны стол» Зараславы Камінскай, якія стыхійна ператварыліся ў цэлую серыю тэкстаў у стылі арыгінальнага твора – выйшла вельмі кранальна. У бліжэйшы час мы абавязкова звяжамся з трыма нашымі героямі, каб прызы знайшлі сваіх адрасатаў.

Дзякуй усім, хто сачыў за падборкамі рэкамендацый да чэленджу, чытаў для сябе ці прымаў ва ўсім актыўны ўдзел!

Сустрэнемся на BelBookChallenge-2021!

Навіны

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам