27 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы адбыўся вэбінар са спецыялістамі рэгіянальных бібліятэк Беларусі па пытанні алічбоўкі бібліятэчных фондаў.
У вэбінары ўзялі ўдзел кіраўнікі і спецыялісты Нацыянальнай і абласных бібліятэк.
З прывітальным словам да ўдзельнікаў звярнуўся начальнік цэнтра алічбоўкі і забеспячэння захаванасці бібліятэчных дакументаў Уладзімір Кузняцоў.
Спецыялісты НББ падзяліліся вопытам алічбоўкі бібліятэчных фондаў.
Загадчык аддзела алічбоўкі дакументаў Яўген Жук у сваім дакладзе расказаў аб вопыце алічбоўкі кніжных помнікаў і рэдкіх дакументаў, якія захоўваюцца ў Нацыянальнай бібліятэцы. Загадчыца сектара фарміравання дакументаў у электронным выглядзе аддзела фарміравання электроннай бібліятэкі Наталля Марус разгледзела асаблівасці апрацоўкі электронных копій рэдкіх выданняў.
Матэрыял пададзены цэнтрам алічбоўкі і забеспячэння захаванасці бібліятэчных дакументаў.