З 25 сакавіка для карыстальнікаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адкрыты тэставы доступ да калекцыі “Выданні па пытаннях абароны і бяспекі” на платформе “ИВИС”.
У склад калекцыі ўваходзіць каля 50 расійскіх часопісаў і газет па ваеннай справе і праблемах бяспекі (“Авиация и космонавтика”, “Военная мысль”, “Армейский сборник”, “Военно-медицинский журнал”, “Красная звезда”, “Вопросы кибербезопасности”і г.д.).
Асноўныя тэмы, прапанаваныя ў калекцыі:
- Ваенная авіяцыя і асваенне космасу
- Ваенна-прамысловы комплекс
- Праблемы бяспекі, у тым ліку і кібербяспекі
- Сучасны стан арміі і флоту
- Тэхніка і ўзбраенне і інш.
Глыбіня архіва вар’іруецца, некаторыя выданні прадстаўлены з 1997 года.
Тэставы доступ адкрыты па 30 красавіка 2024 года.
Запрашаем вас у нашы чытальныя залы!
Матэрыял пададзены аддзелам карпаратыўнага ўзаемадзеяння.