ГалоўнаяНавіныБібліятэка анлайн
Фонд бібліятэкі папоўніўся ўнікальнай крыніцай для вывучэння гісторыі Гродзенскага рэгіёна
Юбілей знакамітай мастачкі

Тэставы доступ да электронных рэсурсаў Амерыканскага фізічнага таварыства

Тэставы доступ да электронных рэсурсаў Амерыканскага фізічнага таварыства
Іншыя навіны

З 23 кастрычніка ў Нацыянальнай бібліятэцы адкрыты тэставы доступ да электронных навуковых рэсурсаў Амерыканскага фізічнага таварыства (American Physical Society, APS).

Амерыканскае фізічнае таварыства – адна з найбуйнейшых арганізацый у свеце, якая аб’ядноўвае фізікаў (заснавана ў 1899 годзе). На платформе APS прадстаўлена больш за дзясятак навуковых часопісаў па ядзернай фізіцы, фізіцы высокіх энергій, астрафізіцы, матэматычнай фізіцы, механіцы і інш., уключаючы адзін з самых прэстыжных часопісаў па фізіцы – Physical Review Letters, а таксама серыю часопісаў Physical Review.

Тэставы доступ адкрыты па 11 снежня 2023 г.

Запрашаем наведаць бібліятэку і скарыстацца магчымасцю азнаёміцца з аўтарытэтнымі навуковымі рэсурсамі, прадстаўленымі на платформе APS.

Матэрыял пададзены аддзелам карпаратыўнага ўзаемадзеяння.

Навіны

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларус Сяргей Грыцавец – першы ў СССР двойчы Герой Савецкага Саюза

30 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза выдатнаму лётчыку-асу Сяргею Іванавічу Грыцаўцу (1909–1939) было прысвоена двойчы: Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1939 года “за выкананне спецыяльнага задання ўрада і інтэрнацыянальнага доўгу” і Указам ад 29 жніўня 1939 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў і выбітны гераізм, праяўлены пры выкананні баявых заданняў”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам