ГалоўнаяНавіныБібліятэка анлайн
Экскурсія напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь
Славутасці Беларусі ў работах Уладзіміра Шаркова

Стартап у малым горадзе: інфармацыйныя рэсурсы ВЧЗ для развіцця эканомікі рэгіёнаў

Стартап у малым горадзе: інфармацыйныя рэсурсы ВЧЗ для развіцця эканомікі рэгіёнаў
Іншыя навіны

Рытм сучаснага жыцця і зменлівыя ўмовы патрабуюць ад усіх удзельнікаў эканамічнай дзейнасці трымаць руку на пульсе сучасных тэндэнцый развіцця вытворчасці і бізнесу. З 1 ліпеня віртуальная чытальная зала НББ сумесна з публічнымі бібліятэкамі нашай краіны адкрывае для чытачоў тэставы доступ да вядомага інфармацыйнага рэсурсу па эканоміцы – электроннай бібліятэцы “Grebennikon”.

Бібліятэка змяшчае лічбавыя версіі спецыялізаваных часопісаў і кніг выдавецкага дома “Гребенников” па менеджменце, маркетынгу, кіраванні фінансамі і персаналам.

Сумеснае выкарыстанне электроннага рэсурсу стала падставай для чарговай прафесійнай сустрэчы з нашымі калегамі – бібліятэкарамі з розных рэгіёнаў Беларусі. У дзень адкрыцця тэсціравання супрацоўнікі аддзела карпаратыўнага ўзаемадзеяння падрыхтавалі і правялі анлайн-трэнінг па працы з электроннай бібліятэкай. Яе шырокі кантэнт, магчымасці пошуку інфармацыі і адміністрыравання ўдзельнікам трэнінгу прадставіла спецыяліст аддзела карпаратыўнага ўзаемадзеяння Соф’я Сямёнава.

Для карыстальнікаў публічных бібліятэк, якія ўдзельнічаюць у тэсціраванні, рэсурс будзе даступны да 1 жніўня 2021 года. Спадзяёмся, што гэта стане ўкладам публічных бібліятэк у эканамічнае развіццё рэгіёнаў нашай краіны.

Нагадваем, што пастаянны доступ да электроннай бібліятэкі “Grebennikon” адкрыты для ўсіх чытачоў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Віртуальная чытальная зала запрашае бібліятэкі і ўсе зацікаўленыя арганізацыі да партнёрства па карпаратыўнай падпісцы на ліцэнзійныя базы даных!

Матэрыял пададзены аддзелам карпаратыўнага ўзаемадзеяння.

Навіны

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам