Адам Антонавіч Бабарэка (14.10.1899, в. Слабада-Кучынка, Слуцкі павет, Мінская губерня (цяпер Капыльскі раён, Мінская вобласць) – 10.10.1938) – лiтapaтypaзнaвeц, кpытык, пpaзaік, пaэт, філосаф.
Будучы пісьменнік паходзіў з сям’і рамесніка-шаўца. Бaцькa, пpaцaвіты чaлaвeк, пaмёp paнa aд cyxoтaў. Адaм Бaбapэкa вyчыўcя ў Слyцкaй шкoлe, пoтым cкoнчыў Мiнcкyю дyxoўнyю ceмiнapыю (1918). Пpaцaвaў нacтaўнiкaм y вёcкax Слyччыны, вёў aктыўнyю paбoтy cяpoд вяcкoвaй мoлaдзi.
Падчас польскай ваеннай інтэрвенцыі быў удзельнікам камуністычнага падполля, арыштоўваўся польскімі ўладамі (1920). Аўтар згадваў пра свой удзел у падпольным руху ў сваіх ўспамінах, якія выйшлі ў часопісе “Маладняк” у № 2-3 за 1924 г.
“Дзень і ноч у пачатку ліпеня стракаталі лясы і польскія жаўнеры, як спуджаныя вароны, уцякалі разбродна да Варшавы. Чырвоная армія націскала з Усходу, а мы з тылу не давалі доўга апамятацца і баранілі вёскі ад рабаўніцтва малымі часткамі, а вялікімі атсякалі хвасты”.
Пасля вызвалення ён зноў працаваў настаўнікам, быў членам рэўкома Пукаўскай воласці Ігуменскага павета і загадваў валасным аддзелам народнай асветы. Служыў у Чырвонай Арміі (1921–1922).
Адам Бабарэка – aдзiн з apгaнiзaтapaў i кipaўнiкoў лiтapaтypнa-мacтaцкix aб’яднaнняў “Мaлaдняк” (1923–1928), пазней – “Узвышшa” (1926–1931). Ён уваходзіў у тую ініцыятыўную групу (разам з А. Александровічам, А. Вольным, А. Дударом, Я. Пушчам, М. Чаротам), якая 28 лістапада 1923 года сабралася ў клубе “КІМ” і вырашыла стварыць згуртаванне маладых паэтаў і пісьменнікаў.
“Маладняк”. У першым радзе: Н. Чарнушэвіч, А. Бабарэка, А. Вольны, Я. Пушча, А. Александровіч; у другім радзе: А. Гурло, М. Зарэцкі.
1925–1926 гг.
З фондаў БДАМЛМ.
Адама Бабарэку называлі маладнякоўскім Бялінскім, бо акрамя таленту літаратурнага празаіка і паэта, ён быў удумлівым філосафам, першым крытыкам, які распрацоўваў метадалагічныя пытанні літаратуразнаўства.
У пачатку 1920-х гг. было вельмі мала спецылістаў-беларусаведаў, а попыт на іх у перыяд беларусізацыі быў высокі. У 1922–1927 гг. Адам вучыўся на этнолага-лінгвістычным аддзяленні Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (БДУ) і адначасова працаваў у рэдакцыі газеты “Савецкая Беларусь”. У 1920-я гг. шлях беларускага пісьменніка ў літаратуру пачынаўся са старонак “Савецкай Беларусі”, якая тады займала вядучую ролю, была светачам беларускай літаратуры. Большасць пісьменнікаў “Маладняка” пачалі друкавацца менавіта ў гэтай газеце. Першы нумар яе выйшаў 1 лютага 1920 г., за гэты год з’явілася сем публікацый Адама Бабарэкі.
Пачынаў пісьменнік як паэт і празаік. Урывак з яго першага верша “Я не пявец”, надрукаванага ў “Савецкай Беларусі” 11 верасня 1920 г. пад псеўданімам Адам Чырвоны, яскрава перадаў яго творчае крэда, жаданне працаваць у літаратуры, але Адам ужо адчувае, што яго кірункам павінна быць не мастацкая літаратура, але нешта іншае, яшчэ мала распрацаванае.
Я не пявец і не паэта!
Ня ўмею складна я казаць.
Душа-ж кіпіць, агнём сагрэта,
Агнём, ўзгарэўшым будаваць.
Першыя вершы Адама Бабарэкі былі пра рэвалюцыю, новае жыццё і сацыялістычнае будаўніцтва. Яны звярнулі на сябе ўвагу заснавальніка беларускай пралетарскай лірыкі Цішкі Гартнага.
З 1920-х гг. творы А. Бабарэкі пачалі з’яўляцца на старонках беларускіх газет пад псеўданімамі і крыптонімамі Анінскі; Гаротны; Каліна Якім; Малады Настаўнік; Рэка А.; Чырвоны Адам; Чэмер А.; Чырвоны; Кужаль Янка; А.Б.; А.Б-ка; А-м Б-а; А.Ч.; Гаротны Адам. Першае апавяданне “То толькі сон…” (газета “Звон”, 1919, 8 верас., с. 2–3; 10 верас., с. 2–3; 12 верас., с. 2–3) было напісана ў 1918 г., але выйшла толькі праз год пад псеўданімам Янка Кужаль. Стварэннем празаічных твораў пісьменнік займаўся сем гадоў, апублікаваў больш за 20 апавяданняў і імпрэсій, якія мелі розныя жанрава-стылёвыя характарыстыкі: гумарыстычныя і сатырычныя апавяданні, “бытавыя малюнкі”, успаміны, алегарычныя навелы ў стылі коласаўскіх “Казак жыцця”, імпрэсіі-прыпавесці. Творы А. Бабарэкі даносяць атмасферу тагачаснай беларускай вёскі (“Каля балота”), нагадваюць літаратурна апрацаваныя ўспаміны з часоў падпольнай барацьбы супраць белапольскай акупацыі (“Цёмнай ночкай”). Гэтай тэме прысвечаны і ўрыўкі з аповесці “Мяцежным шляхам”. У гумарыстычных апавяданнях пісьменніка “Мікіта Шпэндзік” і “Як красназорцы зямлі сцураліся” адлюстраваны асобныя моманты жыцця новай сацыялістычнай вёскі.
Некаторыя празаічныя творы пісьменніка захаваліся ў рукапісах, увайшлі ў нататнікі, якія пазней былі надрукаваны ў Зборы твораў. Уяўлялі сабой кароткія імпрэсіі, пэўныя накіды і характарыстыкі персанажаў, якія нагадваюць жанр малой прозы – форму “нататніка пісьменніка”. Гэты жанр пачаў актыўна развівацца ў беларускай прозе ХХ і ХХІ стагоддзяў.
У спадчыне Бабарэкі ўсяго адна кніга – “Апавяданні” (1925), выдадзеная ў серыі “Кніжніца «Маладняка»”. Пасля яе выхаду пісьменнік канчаткова пераключаецца на крытычную творчасць, спыніўшы пісьменніцкія спробы. Сам аўтар адчуваў недахопы сваіх мастацкіх твораў, але ў крытыцы дасягнуў вяршынь, стаўшы даследчыкам высокага ўзроўню.
Цяжкасці з публікацыямі пераследавалі А. Бабарэку і пры жыцці, і пасля смерці. Па жорсткай іроніі лёсу ў 1920-я гг. адзін з выбітных крытыкаў Беларусі так і не выдаў ніводнай кнігі крытыкі: яго артыкулы засталіся раскіданымі па перыядычных выданнях.
Адным з пepшыx y БССР Адaм Бaбapэкa пaчaў pacпpaцoўвaць тэapэтычныя пытaннi эcтэтыкi, мeтaдaлoгii лiтapaтypaзнaўcтвa, плённa вyчыўcя ў тaкix cлaвyтыx вyчoныx, як І. Зaмoцiн i Я. Бapычэўcкi, зacяpoджвaючы ўвaгy нa эcтэтычныx пoглядax пicьмeннiкaў, пpaблeмax тaлeнтy i лiтapaтypнaгa мaйcтэpcтвa, кyльтypы твopчacцi.
Творчасць А. Бабарэкі адлюстравала складаны шлях станаўлення беларускай літаратурнай крытыкі. Але як пашанцавала згуртаванню “Маладняк”, што адным з яго стваральнікаў стаў крытык, які праводзіў глыбокі аналіз літаратурных твораў пісьменнікаў-пачаткоўцаў. На пачатку гэта былі толькі жывыя пераказы, якія друкаваліся ў часопісе “Полымя”, што пачаў выходзіць з 1922 г. Аднак першыя метадалагічныя прынцыпы беларускай марксісцкай крытыкі пачалі ім распрацоўвацца ўжо ў час выхаду часопіса “Маладняк”. Ён кіраваўся ўзгодненымі прынцыпамі “Маладняка”, а сам стыль мыслення маладнякоўцаў быў “калектывісцкім”. У сваіх першых літаратуразнаўчых артыкулах Бабарэка выказваў супярэчлівыя думкі ўсяго аб’яднання, марыў, што літаб’яднанне “ўздыме беларускую культуру на ўзровень іншых народаў”.
Даследчык вызначае асноўны напрамак “маладнякоўскага” руху: “Маладняк – за станаўленне «маладога мастацкага» ў беларускай літаратуры, за новы кірунак – маладнякізм, як адзіную форму, здольную ў сабе зьмясціць усю мнагаграннасьць грамадзкага руху». Менавіта ён уводзіць ва ўжытак уласныя тэрміны – “адраджанізм” і “маладнякізм”.
Для Бабарэкі “маладнякізм” быў рухам, які пазіцыяніраваў калектыўную мастацка-літаратурную сілу, адмаўленне ад індывідуальнага погляду мастака на свет.
У гэты час ён пачынае актыўна выступаць у друку, піша артыкулы, рэцэнзіі на кнігі беларускіх пісьменнікаў, аналізуе творчасць М. Багдановіча, Ц. Гартнага, Я. Купалы, П. Труса, М. Чарота, У. Дубоўкі, К. Крапівы і іншых. Яшчэ ў 1923 г. А. Бабарэка хацеў напісаць манаграфію пра творчасць Міхася Чарота. Гэты намер ён ажыццявіў толькі часткова ў 1925 г., калі надрукаваў літаратурна-даследчы артыкул “Лірыка Міхася Чарота” (“Маладняк”, 1925, № 9, с. 89–119), у якім прааналізаваў працэс ідэйна-мастацкага станаўлення паэта на падставе яго першага зборніка вершаў “Завіруха”.
У 1926 г. у “Маладняку” наспявае крызіс, што паўплываў на стаўленне Бабарэкі да згуртавання. У гэты час ад пісьменнікаў “жорстка патрабуюць пэўных тэм, раскрытых пэўнымі мастацкімі сродкамі. Партыйная крытыка катэгарычна дыктуе жанры і падыходы. Знікае само паняцце свабоды творчасці – якраз тады, калі пісьменнікі выходзяць на той ўзровень, калі гэта свабода найбольш патрэбная”, – адзначае Ганна Севярынец (Севярынец, Г. Здароў, Паўлюк! / Ганна Севярынец // Маладосць. – 2019. – № 5. – С. 129).
Вынікам стаў падзел арганізацыі, выхад з яе складу ў маі 1926 г. многіх сяброў (К. Чорнага, К. Крапівы, У. Дубоўкі, П. Глебкі, Я. Пушчы, М. Лужаніна і інш.), разам з імі выходзіць і Бабарэка. Утвараецца групоўка “Узвышша”, дзе ў 1926 г. ён – сакратар аб’яднання.
Рэдакцыя часопіса “Узвышша”: стаяць злева направа Адам Бабарэка і Язэп Пушча, сядзяць Кузьма Чорны, Уладзімір Дубоўка, Кандрат Крапіва.
Мінск, 1927 г.
Ва “Узвышшы” дзейнасць Бабарэкі-крытыка разгарнулася на поўную моц. Даследчык вызначае ў літаратурным працэсе шэраг постацей, якія сваёй творчасцю ўплываюць на развіццё літаратуры. Так у прозе – гэта Якуб Колас, Змітрок Бядуля, Кузьма Чорны, у паэзіі – Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, Францішак Багушэвіч, Якуб Колас, Янка Купала, Алесь Гарун, Максім Багдановіч. Высока літаратуразнавец ацаніў творчасць Уладзіміра Дубоўкі і Язэпа Пушчы, якія былі яго сябрамі; Паўлюка Труса, даў усебаковы аналіз выдатнай коласаўскай паэмы “Сымон-музыка”. У свой час ён планаваў напісаць кнігу пра жыццё і творчасць Язэпа Пушчы “Супроць ветру”, але быў падрыхтаваны толькі асобны раздзел, накіды якога ўвайшлі ў Збор твораў.
Першым з маладых крытыкаў А. Бабарэка пачаў гаварыць пра неабходнасць вывучэння старажытнай беларускай літаратуры, творчасці Ф. Скарыны, С. Буднага, В. Цяпінскага. Яго вельмі хваляваў узровень развіцця беларускай крытыкі, якой ён прысвяціў шэраг палемічных артыкулаў. З часам планаваў выдаць кнігу “Матэрыялы да гісторыі літаратурных нораваў у Беларусі”, добра разумеючы, што ў будучым літаратурны працэс 1920-х гг. стане аб’ектам даследавання, але яна так і не была завершана.
Выcoкa aцэньвaлi дзeйнacць А. Бaбapэкi мнoгiя пicьмeннiкi, ягo cyчacнiкi. Якyб Кoлac aдзнaчaў, штo ён “чyжыx дyмaк нe пepaкaзвaў, cвae мeў”.
“Гэтa быў шчыpы, capдэчны чaлaвeк, выдaтны кpытык, цyдoўны cябpa... Уce cвae paмaны i aпoвecцi нябoжчык Кyзьмa Чopны пaпяpэднe aбмяpкoўвaў з Адaмaм. Нe цypaлicя гэтaгa i дpyгiя былыя cябpы «Узвышшa», a пpa мaлaдзeйшыx нямa чaгo i кaзaць. Рaбiў ён нямaлa кaштoўныx i тpaпныx зaўвaг мнe, як пa acoбныx мaix вepшax, тaк i пa бoльшыx твopax (пaэмax)”.
Уладзімір Дубоўка
У 1926–1929 гг. Адам Бабарэка працаваў у Камуністычным універсітэце Беларусі выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры, а з 1928 г. – асістэнтам кафедры гісторыі беларускай літаратуры БДУ.
Напружанай творчай і арганізацыйнай працы даследчык аддаваўся цалкам, гэта вельмі падрывала яго здароўе. І такая напружаная праца яму не мінулася, бо ён захварэў на сухоты. І ЦБ “Маладняка” звяртаецца ў ЦК КП(б)Б з просьбай даслаць яго на лячэнне на Каўказ. Яго паслалі лячыцца ў Крым, аднак адразу пасля звароту Бабарэка зноў вяртаецца да напружанай працы.
Адам Бабарэка з жонкай Ганнай, дочкамі Алесяй (злева) і Элеанорай.
Слабадскі, чэрвень 1934 г.
Пісьменнік быў арыштаваны ДПУ БССР 25 ліпеня 1930 г. у Мінску па справе “Саюза вызвалення Беларусі”. 10 красавіка 1931 г. асуджаны як “член контррэвалюцыйнай арганізацыі” за “антысавецкую агітацыю” да 5 гадоў ссылкі, год прабыў у мінскай турме, ссылку адбываў у г. Слабадскі Кіраўскай вобласці, з канца 1934 г. – у Кіраве (Вятка). Падчас знаходжання ў высылцы ён не меў магчымасці друкавацца: адзін з найвыдатнейшых беларускіх інтэлектуалаў быў змушаны працаваць бухгалтарам.
Ліст А. Бабарэкі да сям’і, 1935 г.
Але і ў высылцы Адам Бабарэка адчуваў сваё прызванне і сваю патрэбу ў напісанні крытыкі, у арганізацыі літаратурнага працэсу. Ён піша літаратуразнаўчыя і філасофскія доследы, лісты да сяброў. Вялікую частку 2 тома Збору твораў займае эпісталярная спадчына аўтара – лісты з высылкі да жонкі, сям’і, сяброў Уладзіміра Дубоўкі, Язэпа Пушчы і Антона Адамовіча.
“Калі чытаем ягоны сямейны эпісталярый, перад намі паўстае чалавек незамглёнай чысціні і высакароднасці, дабрыні і чуласці, і ўсё тое, што ён мог бы зрабіць як творца, растае перад фактам таго, кім ён натуральна быў для сваіх блізкіх і ад каго быў навекі адарваны. Рамантык і думаннік, добры муж і тата, інтэлігент у смешных круглых акулярах, Адам Бабарэка быў раструшчаны ГУЛАГам літаральна за паўгода…”.Ц. Чарнякевіч
Пяцiгaдoвaя выcылкa былa бeз aнiякix пaдcтaў пaдoўжaнa нa двa гaды. Паўторна арыштаваны 24 ліпеня 1937 г. у рамках сфабрыкаванай маштабнай акцыі па рэпрэсаванні беларусаў, сасланых АДПУ ў пачатку 1930-х. Паводле пастановы “тройкі” па Кіраўскай вобласці ад 15 лютага 1938 г. атрымаў 10 гадоў зняволення ў лагерах. Адбывaў пaкapaннe ў пacёлкy Княж-Пaгocт Кoмi АССР, пoтым нa Пoўнaчы, дзe i зaгiнyў y лагернай бальніцы ў 1938 г.
Пpa тpaгiчны лёc Адaмa Бaбapэкi пpaўдзiвa pacкaзaў М.М. Ількeвiч y кнiзe “Адaм Бaбapeкa. Аpecт – лaгepь – cмepть” (1999), выдaдзeнaй у cмaлeнcкiм выдaвeцтвe “Пocox”.
Па першай справе Адам Бабарэка рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР 15 лістапада 1957 г., па другой – 4 ліпеня 1959 г. Кіраўскім абласным судом. Групавая справа А. Бабарэкі і іншых № 20951-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Асоба таленавітага крытыка доўгі час была мала вядомая. Аднак пасля 1960-х гг. да яго творчасці проста не маглі не звяртацца шматлікія даследчыкі гісторыі беларускай літаратуры, таму яго прозвішча знаходзім у даследаваннях Ю. Пшыркова, Н. Перкіна, С. Карабана, М. Мушынскага, якія не маглі абысціся без спасылак на А. Бабарэку, але для шырокага кола чытачоў ён доўгі час заставаўся ў цені.
Выбітны даследчык Уладзімір Конан у 1976 г. выдаў кнігу “Адам Бабарэка”. І гэта быў першы чалавек, якому Ганна Бабарэка, жонка крытыка, дазволіла карыстацца архівамі мужа.
Цікавая гісторыя захавання рукапісаў Адама Бабарэкі: падчас ператрусу, які пачаўся ўслед за арыштам, Адамава жонка Ганна схавала ў ложку, на якім нібыта спала дачка, увесь мужаў архіў. Чэкісты не кранулі дзіця – і тым самым рукапісы былі захаваны. У гісторыі беларускай культуры ў першай палове XX ст. ёсць толькі два творцы, чые архівы былі выратаваныя ад хцівых лап НКУС – гэта Адам Бабарэка і Максім Гарэцкі.
У 1996 г. Алеся Бабарэка, дачка Адама Бабарэкі, разам з Галінай Гарэцкай наведала Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва, куды – па прапанове дырэктара архіва-музея Ганны Запартыка – перадала частку бацькавага архіва. Гэта першае паступленне матэрыялаў склала 234 адзінкі. У 1999 г. Ганна Запартыка сама паехала ў Маскву, каб прывезці ў БДАМЛМ асноўную частку сямейнага архіва Адама Бабарэкі. У яго ўваходзілі не толькі рукапісы Адама Бабарэкі, але і лісты ад З. Бядулі, У. Дубоўкі, Я. Пушчы, К. Крапівы, М. Лужаніна, К. Чорнага і іншых – яркія дакументы, па якіх можна скласці ўяўленне пра літаратурны працэс 1920–1930-х гг. І на гэтым не было спынена вяртанне дакументаў А. Бабарэкі, што ў далейшым дало магчымасць працаваць над выхадам яго поўнага Збору твораў.
Выхад у 2011 г. фундаментальнага двухтомнага Збору твораў Адама Бабарэкі, быў падрыхтаваны дачкой пісьменніка Алесяй Бабарэка, Ганнай Запартыка і Віктарам Жыбулем і раскрыў кірункі творчасці гэтага геніяльнага крытыка. У кнігах сабраны ўсе галіны, да якіх звяртаўся аўтар: паэзія, проза, публіцыстыка, філасофія, дзённікі, лісты, літаратурна-крытычныя працы. Сюды ўвайшоў архіў Адама Бабарэкі, які доўгі час захоўвала яго сям’я, і толькі ў пачатку ХХІ стагоддзя з’явілася магчымасць працаваць з гэтымі дакументамі.
Збор твораў А. Бабарэкі (2011)
Асоба і матэрыялы да творчасці Адама Бабарэкі ўсебакова вывучаюцца супрацоўнікамі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, дзе захоўваецца яго архіў. У 1999 г. у музеі-архіве прайшла навуковая канферэнцыя, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння Адама Бабарэкі. 24 мая 2019 г. адбыліся ХІХ Узвышаўскія чытанні, прысвечаныя 120-годдзю Адама Бабарэкі. На канферэнцыі можна было пазнаёміцца з фотавыстаўкай, якую адкрыў Віктар Жыбуль. Экспазіцыя ахапіла ўсе перыяды жыцця пісьменніка: ад нараджэння да ўшанавання яго памяці даследчыкамі – пісьменнікамі і крытыкамі, якія памятаюць, які ўклад зрабіў Адам Бабарэка ў развіццё нацыянальнай літаратуры.
XIX Узвышаўскія чытанні (24 мая 2019 г.). В.В. Жыбуль прэзентуе выстаўку, прымеркаваную да 120-годдзя А. Бабарэкі
Маладнякоўскі Бялінскі: творы Адама Бабарэкі
З 1920-х гг. літаратурныя творы А. Бабарэкі пачалі з’яўляцца на старонках рэспубліканскага друку пад псеўданімамі Гаротны; Каліна Якім; Малады Настаўнік; Рэка А.; Чырвоны Адам; Чэмер А.; Чырвоны; Кужаль Янка; А.Б.; А.Б-ка; А-м Б-а; А.Ч.; Гаротны Адам. Але больш вядомы пісьменнік стаў як крытык і літаратуразнаўца.
Усебеларускае літаратурнае аб’яднанне паэтаў і пісьменнікаў “Маладняк” ад моманту свайго заснавання мела ў асобе Адама Бабарэкі тэарэтыка і ідэйнага натхняльніка, здольнага вызначыць і прадставіць грамадскасці платформу літаб’яднання, а таксама ўласнага крытыка. Бабарэка лічыцца першым беларускім пісьменнікам, для якога крытыка была асноўнай формай творчасці. Пра высокі статус яго ў “Маладняку” сведчыць У. Конан:
“Сярод пісьменнікаў «Маладняка» Адам Бабарэка быў усімі прызнаным крытыкам”.
Першым апублікаваным выступленнем А. Бабарэкі ў “Маладняку” былі рэцэнзіі на кнігу Анатоля Вольнага і Андрэя Александровіча “Камсамольская нота”, а таксама зборнікі “Камсамольскі спеўнік”, “Камсамольскі вечар”. У кароткі прамежак часу (1923–1926), у які пісьменнік уваходзіў у склад суполкі, яго погляды на літаратуру і крытычная стратэгія зазналі пэўную эвалюцыю, што кардынальна змяніла яго статус унутры “Маладняка”.
-
Прыжыццёвыя публікацыі А. Бабарэкі ў перыядычных выданнях з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі
1919
“То толькі сон…” : [апавяданне] / пад псеўд. Я. Кужаль // Звон. – 1919. – 8 верас. – С. 2–3 ; 10 верас. – С. 2–3 ; 12 верас. – С. 2–3. – (Шыфр НББ: 4Н//4286)
1922
Мікіта Шпэндзік : [апавяданне] / А. Бабарэка // Савец. Беларусь. – 1922. – 6 кастр. – С. 2 ; 11 кастр. - С. 3. – (Шыфр НББ: 4Н//4403)
Амэлька Хабарка : [апавяданне] / А. Бабарэка // Савец. Беларусь. – 1922. – 12 ліст. – С. 2–3. – (Шыфр НББ: 4Н//4403)
“Шкляны бог” : [апавяданне] / пад псеўд. А. Чэмер // Савец. Беларусь. – 1922. – 24 ліст. – С. 2–3. – (Шыфр НББ: 4Н//4403)
Стрэча : [апавяданне] / пад псеўд. А. Чэмер // Савец. Беларусь. – 1922. – 29 ліст. – С. 2–3. – (Шыфр НББ: 4Н//4403)
1923
Новая мясціна : [апавяданне] / пад псеўд. Я. Каліна // Маладняк. – 1923. – № 1. – С. 22–25. – (Шыфр НББ: 3ОК6382)
Вечар твораў Цішкі Гартнага / пад крыпт. А. Б-ка // Полымя. – 1923. – № 3–4. – С. 112–114. – (Шыфр НББ: 3ОК1714)
Пясняр працы і змагання (вечар твораў Цішкі Гартнага) / пад крыпт. А. Ч. // Савец. Беларусь. – 1923. – 8 сак. – С. 4. – (Шыфр НББ: 4Н//4403)
1924
У дні белапольскага панавання : [успаміны] / пад псеўд. Я. Каліна // Маладняк. – 1924. – № 2–3. – С. 39–44. – (Шыфр НББ: 3ОК6382)
“З снапом жаданняў на прыполе…” : [верш] / А. Бабарэка // Маладняк. – 1924. – № 4. – С. 46. – (Шыфр НББ: 3ОК6382)
Анатолі Вольны, Андрэй Александровіч. Камсамольская нота / пад псеўд. А. Анінскі // Маладняк. – 1924. – № 5. – С. 115–118. – (Шыфр НББ: 3ОК6382)
Камсамольскі вечар / пад псеўд. А. Анінскі // Маладняк. – 1924. – № 5. – С. 119–120. – (Шыфр НББ: 3ОК6382)
Камсамольскі спеўнік / пад псеўд. А. Анінскі // Маладняк. – 1924. – № 5. – С. 121–122. – (Шыфр НББ: 3ОК6382)
"Малады араты" вучыць грамаце / А. Бабарэка // Малады араты. – 1924. – 21 жн. – С. 4. – (Шыфр НББ: 4Н//4325)
Ураджайнае : [верш] / А. Бабарэка // Малады араты. – 1924. – 1 кастр. – С. 2. – (Шыфр НББ: 4Н//4325)
1925
Юркава ноч : (З аповесці “Мяцежным шляхам”) : [апавяданне] / А. Бабарэка // Маладняк. – 1925. – № 6. – С. 48–52. – (Шыфр НББ: 3ОК6382)
Перад каліткаю : (З аповесці “Мяцежным шляхам”) / А. Бабарэка // Маладняк. – 1925. – № 7. – С. 81–83. – (Шыфр НББ: 3ОК6382)
Вобразы без рамак і асадкі : [апавяданні-імпрэсіі] / А. Бабарэка // Маладняк. – 1925. – № 9. – С. 21–27. – (Шыфр НББ: 3ОК6382)
Восьмая… : [верш] / А. Бабарэка // Малады араты. – 1925. – № 13. – С. 5. – (Шыфр НББ: 3ОК11868) ; Чырв. змена. – 1925. – 6 ліст. – С. 6. – (Шыфр НББ: 4Н//738)
Літаратура як зброя класавага змагання і шлях да яе аўладання / А. Бабарэка // Маладняк Калініншчыны. – 1925. – № 2. – С. 5–10. – (Шыфр НББ: 3ОК11866)
Вясну радзіла восень : (да пытання аб кірунках у сучасн. бел. літаратуры) / А. Бабарэка // Маладняк. – 1925. – № 7. – С. 3–21. – (Шыфр НББ: 3ОК6382)
Лірыка Міхася Чарота / А. Бабарэка // Маладняк. – 1925. – № 9. – С. 89–119. –(Шыфр НББ: 3ОК6382)
Шлях Маладняка : (Да другіх угодкаў працы Усебел. аб’яднання паэтаў і пісьменнікаў “Маладняк”) / А. Бабарэка // Малады араты. – 1925. – № 14. – С. 5–6. – (Шыфр НББ: 3ОК11868)
За творчую працу / А. Бабарэка // Савец. Беларусь. – 1925. – 11 кастр. – С. 4. – (Шыфр НББ: 4Н//4403)
Беларускі народны тэатр / А. Бабарэка // Савец. Беларусь. – 1925. – 16 кастр. – С. 2. – (Шыфр НББ: 4Н//4403)
Бібліяграфія / пад крыпт. А. Б. // Савец. Беларусь. – 1925. – 15 ліст. – С. 4. – Рэц. на кн.: Крапіва, К. Крапіва : [вершы] / К. Крапіва. – Менск [Мінск] : Дзярж. выд. Беларусі, 1925. – (Шыфр НББ: 4Н//4403)
1926
Званіў званар : (з “Вобразаў бяз рамак”) : [замалёўка] / А. Бабарэка // Маладняк. – 1926. – № 1. – С. 22–23. – (Шыфр НББ: 3ОК6382)
З далін на ўзвышшы : (некалькі вобразаў з бытнасці, рэалізаванай у бел. паэзіі) / А. Бабарэка // Маладняк. – 1926. – № 1. – С. 79–98. – (Шыфр НББ: 3ОК6382)
“Хай дайлідзіць духу трыкліні?...” / А. Бабарэка // Маладняк. – 1926. – № 1. – С. 108–109. – Рэц. на кн.: Дубоўка, У. Там, дзе кіпарысы : паэма / У. Дубоўка. – Менск [Мінск] : выданне ЦБ “Маладняк”, 1925. – 30 с. – (Шыфр НББ: 3ОК6382)
“Вецер, вецер – буйны вецер!...” / А. Бабарэка // Маладняк. – 1926. – № 1. – С. 109–110. – Рэц. на кн.: Вершы / Паўлюк Трус. – Менск [Мінск] : выданне ЦБ “Маладняка”, 1925. – 46 с. – (Шыфр НББ: 3ОК6382)
“Зарунела, зарунела аксамітам” / пад крыпт. А. Б. // Маладняк. – 1926. – № 1. – С. 112–113. – Рэц. на кн.: Чарот, М. Выбраныя вершы / М. Чарот. – Менск [Мінск] : выданне ЦБ “Маладняка”, 1925. – 32 с. – (Шыфр НББ: 3ОК6382)
За культуру мастацтва / А. Бабарэка // Чырв. сейбіт. – 1926. – № 1. – С. 1–2. – (Шыфр НББ: МФ594)
[Рэц. на кн.: Якімовіч, А. Вершы / А. Якімовіч. – Менск [Мінск] : выданне ЦБ “Маладняка”, 1925. – 46 с.] / А. Бабарэка // Маладняк. – 1926. – № 2. – С. 177–181. – (Шыфр НББ: 3ОК6382)
Коласаўская праўда жыцця / А. Бабарэка // Чырв. сейбіт. – 1926. – № 3. – С. 7–8. – (Шыфр НББ: МФ594)
1927
З літаратурных нататак / А. Бабарэка // Узвышша. – 1927. – № 1. – С. 134–144. – (Шыфр НББ: 3ОК12702)
Максім Багдановіч у літаратурных ацэнках / А. Бабарэка // Узвышша. – 1927. – № 2. – С. 131–156. – (Шыфр НББ: 3ОК12702)
Поэма “Сымон Музыка” Якуба Коласа / А. Бабарэка // Узвышша. – 1927. – № 3. – С. 137–146. – (Шыфр НББ: 3ОК12702)
Аб разуменні мастацкай творчасці і аб некаторых пытаннях у вывучэнні беларускай літаратуры / А. Бабарэка // Узвышша. – 1927. – № 5. – С. 127–146. – (Шыфр НББ: 3ОК12702)
Творчасць У. Дубоўкі як форма нацыянальнай свядомасці пралетарскага характару / А. Бабарэка // Узвышша. – 1927. – № 6. – С. 137–146. – (Шыфр НББ: 3ОК12702)
1928
Творчасць У. Дубоўкі як форма нацыянальнай свядомасці пралетарскага характару / А. Бабарэка // Узвышша. – 1928. – № 1. – С. 137–146. – (Шыфр НББ: 3ОК12702)
Пералом у станаўленні натуральнай культуры ў творчасці З. Бядулі / А. Бабарэка // Узвышша. – 1928. – № 3. – С. 140–146. – Рэц. на кн.: Бядуля, З. Танзілія. – Мінск, 1927. – (Шыфр НББ: 3ОК6382)
Беларуская літаратура да X гадавіны БССР : (стэзаваны агляд) / А. Бабарэка // Узвышша. – 1928. – № 6. – С. 93–103. – (Шыфр НББ: 3ОК6382)
[Рэц. на кн.: Кляшторны, Т. Светацені : вершы / Т. Кляшторны. – Менск [Мінск] : Беларус. дзярж. выд., 1928. – 42 с.] / пад крыпт. А. Б. // Узвышша. – 1928. – № 6. – С. 177. – (Шыфр НББ: 3ОК6382)
Мы смяемся, смяецца і Максім Горкі : (ліст з Масквы) / пад крыпт. А. Б. // Чырв. змена. – 1928. – 13 ліп. – С. 1. – (Шыфр НББ: 4Н//738)
1929
Пра Бядулеву аповесць “Салавей” / А. Бабарэка // Узвышша. – 1929. – № 2. – С. 95¬–97. – (Шыфр НББ: 3ОК6382)
Пра Коласаву “Новую зямлю” / А. Бабарэка // Узвышша. – 1929. – № 3. – С. 99–101.
“Зямля” Кузьмы Чорнага : (нарыс сінтэтычнага разумення твора) / А. Бабарэка // Узвышша. – 1929. – № 4. – С. 64–79.
Узвышэнская паэзія : (аналіз паняцця) / А. Бабарэка // Узвышша. – 1929. – № 6. – С. 75–95.
Уверх
Знявечаны талент: літаратура пра Адама Бабарэку
У раздзеле прапануецца бібліяграфічны спіс выданняў з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, які дапаможа даследчыкам больш грунтоўна пазнаёміцца з трагічным лёсам і творчасцю паэта, празаіка, крытыка, філосафа. Асаблівую цікавасць прадстаўляюць даследаванні эпісталярнай спадчыны Адама Бабарэкі, яго лістоў да сям’і і сяброў з высылкі. Некаторыя з артыкулаў сучасных аўтараў (Д. Давідоўскага, Г. Запартыка, В. Жыбуля, Т. Лаўрык, Л. Рублеўскай) алічбаваны і даступны чытачу ў поўным аб’ёме.