СПАРТЫЎНАЯ ГІМНАСТЫКА

Спартыўная гімнастыка – від спорту, які ўключае спаборніцтвы на гімнастычных снарадах. Мужчыны спаборнічаюць у вольных практыкаваннях, апорным скачку, практыкаваннях на кані, кольцах, паралельных брусах і перакладзіне, жанчыны – у вольных практыкаваннях, апорным скачку, практыкаваннях на брусах рознай вышыні і бервяне.

Гісторыя ўзнікнення і развіццё ў свеце

Вытокі ведаў пра карысць гімнастычных практыкаванняў для чалавечага арганізма вядуць у далёкае мінулае. Каб быць падобнымі да дарослых паляўнічых і воінаў, юнакі практыкаваліся ў працяглай хадзе і бегу, лазанні па дрэвах, кіданні дзіды, каменя, выхоўвалі ў сабе мужнасць, спрыт, дакладны разлік і імгненную рэакцыю. Выкананне пэўных гімнастычных комплексаў практыкавалася жыхарамі Індыі і Кітая за некалькі тысячагоддзяў да нашай эры. Наскальныя малюнкі з вострава Крыт даюць уяўленне аб адным з відаў гімнастыкі, які там развіваўся, – “вальтыжыроўцы” на быку.

Некалькі фаз акрабатычнай гульні з быком, адлюстраванай на насценным роспісе ў Кносе (ІІ тысячагоддзе да н.э.). Крыніца: падручнік “Всеобщая история физической культуры и спорта” Некалькі фаз акрабатычнай гульні з быком, адлюстраванай на насценным роспісе ў Кносе (ІІ тысячагоддзе да н.э.)
Крыніца: падручнік “Всеобщая история физической культуры и спорта”

З развіццём грамадства і фарміраваннем дзяржаўнасці гімнастычныя практыкаванні пачынаюць вылучацца ў самастойную плынь культурнага жыцця, дасягнуўшы найбольшага росквіту ў Старажытнай Эладзе, Спарце і Старажытным Рыме.

У перыяд Сярэдневякоўя хрысціянская царква прапаведавала культ аскетызму і дазваляла займацца гімнастычнымі практыкаваннямі толькі феадалам і рыцарам.

Малюнак пасвячэння ў рыцары (Англійская хроніка ХVІ ст.). Крыніца: падручнік “Всеобщая история физической культуры и спорта” Малюнак пасвячэння ў рыцары (Англійская хроніка ХVІ ст.). Крыніца: падручнік “Всеобщая история физической культуры и спорта”

Новы віток цікавасці да гімнастыкі пачаўся ў Еўропе ў часы Рэнесансу. Папулярнасцю ў XVI ст. карыстаўся трактат італьянскага лекара Гераніма (Джыралама) Меркурыяліса “Мастацтва гімнастыкі”, у якім ён апісаў урачэбную, атлетычную, ваенную і аздараўленчую гімнастыку. Значную ролю ў адраджэнні гімнастыкі сыгралі погляды на фізічнае выхаванне французскага пісьменніка Франсуа Рабле, швейцарскага педагога Іагана Генрыха Песталоцы, французскага філосафа-асветніка Жан-Жака Русо і чэшскага педагога Яна Амоса Каменскага.

Заснавальнікамі практычных і тэарэтычных асноў гімнастыкі сталі нямецкія педагогі Герхард Фіт і Іаган Гутс-Мутс. Адной з першых узнікла дацкая нацыянальная гімнастычная сістэма, стваральнікам якой з'яўляецца Нільс Бук. Асноўныя палажэнні нямецкай гімнастычнай сістэмы былі сфармуляваны Фрыдрыхам Людвігам Янам, які ўзбагаціў нямецкую гімнастыку практыкаваннямі на перакладзіне (турніку), кольцах, брусах і кані. Далейшым развіццём нямецкай сістэмы займаўся Адольф Шпіс.

Практыкаванні ў скачках (ілюстрацыя да кнігі Гутс-Мутса “Гімнастыка для моладзі”). Крыніца: падручнік “Всеобщая история физической культуры и спорта”
Практыкаванні ў скачках (ілюстрацыя да кнігі Гутс-Мутса “Гімнастыка для моладзі”). Крыніца: падручнік “Всеобщая история физической культуры и спорта”

Практыкаванні на кані (ілюстрацыя да кнігі Э. Айзелена “Гімнастычныя практыкаванні”). Крыніца: падручнік “Всеобщая история физической культуры и спорта”
Практыкаванні на кані (ілюстрацыя да кнігі Э. Айзелена “Гімнастычныя практыкаванні”). Крыніца: падручнік “Всеобщая история физической культуры и спорта”


Стваральнікамі шведскай гімнастычнай сістэмы сталі Пер Хенрык Лінг і яго сын – Яльмар Лінг. Свае нацыянальныя сістэмы былі створаны ў Аўстрыі, Францыі і Расіі.

Рускі фізіёлаг і педагог Пётр Францавіч Лесгафт – стваральнік расійскай навукова абгрунтаванай сістэмы фізічнай адукацыі, мэтай якой было ўсвядомленае дасягненне найлепшых вынікаў у самыя кароткі час пры найменшых высілках.

Важнымі вехамі ў гісторыі гімнастыкі стала стварэнне Міжнароднай федэрацыі гімнастыкі ў 1881 г. і заснаванне Міжнароднага алімпійскага камітэта ў 1894 г., якія былі накіраваны на адраджэнне Алімпійскіх гульняў.

Развіццё спартыўнай гімнастыкі на тэрыторыі Беларусі

Гімнастыка ў Беларусі мае даўнія традыцыі: яшчэ ў 1889 г. у навучальныя праграмы настаўніцкіх семінарый у Маладзечне, Нясвіжы, Полацку і Свіслачы былі ўключаны заняткі гімнастыкай. Першае беларускае гімнастычнае таварыства было арганізавана ў Гродне ў 1909 г.

Першы чэмпіянат БССР па спартыўнай гімнастыцы адбыўся ў 1927 г. У 1934 г. дэлегацыя Беларускай ССР прыняла ўдзел ва ўсесаюзным гімнастычным свяце.

Новы віток развіцця беларускай спартыўнай гімнастыкі пачаўся ў 1950-я гг. У 1960 г. выхаванец мінскага трэнера Рамана Ваткіна Мікалай Мілігула стаў срэбраным прызёрам XVIІ Алімпійскіх гульняў.

На гульнях XVIII Алімпіяды 1964 г. у Токіа залаты медаль у складзе каманды СССР і тытул першай беларускай алімпійскай чэмпіёнкі атрымала выхаванка Рэнальда Кныша Алена Валчэцкая. На Алімпіядзе 1968 г. у Мехіка чэмпіёнкай стала Ларыса Петрык, выхаванка Вікенція Дзмітрыева.

Алімпійскай чэмпіёнка Алена Валчэцкая (1964). Крыніца: http://www.noc.by
Алімпійскай чэмпіёнка Алена Валчэцкая (1964). Крыніца: http://www.noc.by

Алімпійскай чэмпіёнка Ларыса Петрык (1968). Крыніца: http://www.noc.by
Алімпійскай чэмпіёнка Ларыса Петрык (1968). Крыніца: http://www.noc.by


У 1972 г. на XX Алімпійскіх гульнях у Мюнхене залатых медалёў у складзе каманды СССР ўдастоіліся беларускія гімнасткі Антаніна Кошаль, Тамара Лазаковіч і Вольга Корбут. Тамара Лазаковіч і Вольга Корбут сталі чэмпіёнкамі і ў асобных відах праграмы. 2-е агульнакаманднае месца сярод мужчынскіх каманд заняла зборная СССР, у складзе якой выступалі беларускія гімнасты Уладзімір Шчукін і Аляксандр Малееў.

Алімпійская чэмпіёнка Антаніна Кошаль (1972). Крыніца: http://www.noc.by
Алімпійская чэмпіёнка Антаніна Кошаль (1972). Крыніца: http://www.noc.by

Алімпійская чэмпіёнка Тамара Лазаковіч (1972). Крыніца: http://www.noc.by
Алімпійская чэмпіёнка Тамара Лазаковіч (1972). Крыніца: http://www.noc.by


Золата ў камандзе і срэбра ў практыкаваннях на бервяне на гульнях ХХІ Алімпіяды ў Манрэалі ў 1976 г. заваявала Вольга Корбут. Праз 4 гады Нэлі Кім прынесла ў скарбонку каманды СССР два залатыя медалі: за вольныя практыкаванні і каманднае першынство.

У алімпійскім Сеуле ў 1988 г. беларускія гімнасткі заваявалі 5 алімпійскіх узнагарод: два залатыя, сярэбраны і бронзавы медалі Святланы Багінскай і залатая медаль у камандным заліку Святланы Баітавай.

Двухкратная Алімпійская чэмпіёнка Святлана Багінская. Крыніца: https://www.kp.by
Двухкратная Алімпійская чэмпіёнка Святлана Багінская. Крыніца: https://www.kp.by

Алімпійская чэмпіёнка Святлана Баітава (1988). Крыніца: http://mogilev-region.gov.by
Алімпійская чэмпіёнка Святлана Баітава (1988). Крыніца: http://mogilev-region.gov.by

Развіццё спартыўнай гімнастыкі на сучасным этапе

На гульнях ХХV Алімпіяды ў іспанскай Барселоне ў 1992 г. Святлана Багінская зноў стала алімпійскай чэмпіёнкай. Героем Алімпіяды стаў беларускі гімнаст Віталь Шчэрба: спартсмен заваяваў 6 залатых алімпійскіх медалёў.

Шасцікратны алімпійскі чэмпіён Віталь Шчэрба. Крыніца: http://www.noc.by Шасцікратны алімпійскі чэмпіён Віталь Шчэрба. Крыніца: http://www.noc.by

У 1996 г. на XXVI Алімпійскіх гульнях у Атланце ён заваяваў чатыры бронзавыя медалі (мнагабор'е, скачок, брусы і кольцы).

Зборную Беларусі па спартыўнай гімнастыцы на І Еўрапейскіх гульнях у Баку ў 2015 г. прадстаўлялі Дзмітрый Баркалаў, Андрэй Ліхавіцкі, Васіль Міхаліцын, Святлана Ліфенка, Валерыя Цэхмістрэнка, Наталля Якубава. Дзмітрый Баркалаў заняў 4-е месца ў мнагабор'і, Андрэй Ліхавіцкі стаў 6-м у практыкаванні на перакладзіне, дзякуючы чаму мужчынская зборная заняла 4-е агульнакаманднае месца.

Лагатып Беларускай асацыяцыі гімнастыкі. Крыніца: http://www.bga.by Лагатып Беларускай асацыяцыі гімнастыкі. Крыніца: http://www.bga.by

Папулярызацыяй і развіццём спартыўнай гімнастыкі ў Рэспубліцы Беларусь, падрыхтоўкай спартсменаў, арганізацыяй і правядзеннем рознага роду спаборніцтваў займаецца грамадская арганізацыя “Беларуская асацыяцыя гімнастыкі” (ГА “БАГ”). Беларуская асацыяцыя гімнастыкі аб'ядноўвае спартсменаў, трэнераў, суддзяў і спецыялістаў па гімнастычны відах спорту: спартыўнай гімнастыцы, мастацкай гімнастыцы, акрабатыцы, спартыўнай аэробіцы, скачках на батуце і аздараўленчай гімнастыцы. Афіцыйны сайт: http://www.bga.by

Крыніцы, выкарыстаныя ў праекце

Літаратура:

  1. Белорусский олимпийский учебник : учебное пособие для студентов учреждений высшего образования по специальностям физической культуры, спорта и туризма : (с электронным приложением) / [М. Е. Кобринский и др.]. – 2-е изд., переработанное и дополненное. – Минск, 2012. – С. 112–114.
  2. Энциклопедия белорусского физкультурно-спортивного общества «Динамо» : 90 лет : 1923―2013 / [составители: А. А. Мушта, Е. И. Павловский ; редколлегия: Т. В. Белова (главный редактор) и др.]. – Минск, 2013. – С. 270–275.
  3. Гимнастика : учебное пособие для университета физической культуры и факультетов физического воспитания педагогических вузов Республики Беларусь : учебное пособие для студентов учреждений, обеспечивающих получение высшего образования по специальностям физической культуры и спорта / [В. М. Миронов и др.] ; под общей редакцией В. М. Миронова ; Министерство спорта и туризма Республики Беларусь, Учреждение образования «Белорусский государственный университет физической культуры». – Минск, 2007. – С. 14–25.
  4. Комашко, Дмитрий. Гимнастика по маршруту Монреаль – Минск : [об участии сборной Беларуси в чемпионате мира по спортивной гимнастике] / Дмитрий Комашко // Рэспубліка. – 2017. – 10 октября (№ 191). – С. 14.

Інфармацыйныя рэсурсы:

111