Дата правядзення
Час правядзення
Месца правядзення
2 сакавіка дзіцячы пакой запрашае дзяцей 5–10 гадоў на творчыя заняткі “Вясновы настрой”, на якіх дзеці выканаюць выраб у тэхніцы вітражнай пластылінаграфіі.
Хлопчыкі і дзяўчынкі даведаюцца, што пісаць карціны можна не толькі фарбамі і алоўкамі, але і з дапамогай пластыліну. На празрыстай пластыкавай аснове дзеці раўнамерна запоўняць контурны малюнак васковым пластылінам, у якасці фону выкарыстаюць каляровую паперу блакітнага колеру. Кампазіцыя з яркіх цюльпанаў падорыць вясновы настрой усім удзельнікам мерапрыемства.
Наведванне дзіцячага пакоя платнае.
Усімі мастацкімі матэрыяламі дзеці будуць забяспечаны.
Папярэдні запіс па тэлефоне: (8 017) 293 25 34.
Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.
Матэрыял пададзены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.