ГалоўнаяМерапрыемствыТворчы вечар Васіля Старычонка
Заснавальнік чэшскай класікі
Любі і ведай родную мову

Творчы вечар Васіля Старычонка

Творчы вечар Васіля Старычонка
Іншыя мерапрыемствы
23 лютага
Дата правядзення
15.00–17.00
Час правядзення
галерэя "Лабірынт" (3-ці паверх)
Месца правядзення

23 лютага а 15-й гадзіне ў галерэі “Лабірынт” адбудзецца творчы вечар “Руплівы сейбіт на ніве філалогіі”, прымеркаваны да 70-годдзя беларускага вучонага, доктара філалагічных навук, прафесара, дэкана філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка Васіля Дзянісавіча Старычонка.

Васіль Старычонак – уладальнік медаля Францыска Скарыны, кавалер ордэна Францыска Скарыны, аўтар больш за 400 манаграфій, вучэбных і вучэбна-метадычных дапаможнікаў, даведнікаў і слоўнікаў, шматлікіх навуковых артыкулаў.

Нацыянальная бібліятэка прапануе выстаўку-прагляд па шырокім коле навуковых інтарэсаў Васіля Дзянісавіча. Сярод дакументаў – манаграфіі, слоўнікі, падручнікі і артыкулы па розных галінах мовазнаўства і літаратуразнаўства – дыялекталогіі, лексікалогіі, лексікаграфіі, полісеміі, семантыцы, культуры маўлення, міжмоўных кантактах, займальнай філалогіі.

Падчас мерапрыемства Дзмітрый Васільевіч Дзятко, доктар філалагічных навук, мовазнавец, прэзентуе бібліяграфічнае выданне “Прафесар Васіль Дзянісавіч Старычонак”.

У творчым вечары возьмуць удзел навукоўцы, выкладчыкі, аспіранты, творчая інтэлігенцыя, сябры і паплечнікі юбіляра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 368 37 37.

Матэрыял падрыхтаваны аддзелам сувязей з грамадскасцю.


Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам