ГалоўнаяМерапрыемствыНястрачаная спадчына
Мова ваеннай ілюстрацыі
Аглядная экскурсія “Таямніцы алмаза ведаў”

Нястрачаная спадчына

Нястрачаная спадчына
Іншыя мерапрыемствы
2 лютага – 10 сакавіка
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 205
Месца правядзення

Юбілейная кніжная выстаўка “Нястрачаная спадчына”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага фалькларыста, літаратуразнаўца і краязнаўца Арсеня Сяргеевіча Ліса (1934–2018), праходзіць з 2 лютага па 10 сакавіка ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Сёння імя доктара філалагічных навук, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі Арсеня Ліса вядома далёка за межамі нашай краіны. Яго творчы здабытак – важкі ўклад у захаванне і папулярызацыю каштоўных ведаў пра нацыянальную культуру, гісторыю і традыцыі нашага народа.

Розныя напрамкі плённай даследчыцкай і пісьменніцкай дзейнасці дазваляюць адзначыць Арсеня Сяргеевіча як шматграннага спецыяліста – фалькларыста, літаратуразнаўца, літаратурнага крытыка, гісторыка беларускай дзяржаўнасці, гісторыка беларускай літаратуры і культуры, мастацтвазнаўца, краязнаўца, этнографа, паэта, кінасцэнарыста, рэдактара, мемуарыста і інш. Навуковая абгрунтаванасць і глыбіня, любоў і працавітасць – вось найважнейшыя рысы яго дзейнасці.

Беларуская песня стала галоўным аб’ектам навуковага пошуку даследчыка і прынесла яму вялікі поспех і пашану.

У першым раздзеле выстаўкі “Дарогай пошукаў” прадстаўлены зборнікі “Беларускія народныя песні”, “Жніўныя песні”, “Восеньскія і талочныя песні”, “Максім Гарэцкі: успаміны, артыкулы, дакументы”, “Купальскія і пятроўскія песні”, зборнік твораў Б. Тарашкевіча “Выбранае: крытыка, публіцыстыка, пераклады”. Наведвальнікі маюць магчымасць пазнаёміцца з фальклорнымі запісамі, якія сталі асновай для шматлікіх артыкулаў, а таксама грунтоўных публікацый “Купальскія песні”, “Валачобныя песні”, “Жніўныя песні”, “Каляндарна-абрадавая творчасць беларусаў: сістэма жанраў, эстэтычны аспект”, “Беларуская каляндарна-абрадавая песня ў кантэксце фальклорных традыцый славян” і інш. Асобны раздзел біяграфіі А. Ліса – гэта яго дзейнасць як аўтара, сааўтара і складальніка падручнікаў і навучальных дапаможнікаў для ВНУ нашай краіны, якія таксама можна ўбачыць на кніжных паліцах.

Другі раздзел выстаўкі “Грані таленту Арсеня Ліса” прадстаўляе публікацыі, змешчаныя ў энцыклапедычных выданнях, артыкулы аб жыцці і творчасці юбіляра. Пра яго пісалі С. Чыгрын, А. Вашкевіч, Э. Іофе, В. Шніп і інш.


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 16.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам